Авторизация
 

Навагодні дзяжурны

Новогодний дежурный
Для большасці Навагодняя ноч — свята, а вось некаторыя ў гэты час нясуць працоўную вахту,прычым спраў прыбаўляецца ледзь не ўдвая. У той жа час, калі для некага навагодні "суботнік" выпадае ў залежнасці ад формулы "пашанцуе — не пашанцуе", то для загадчыка хірургічнага аддзялення УАЗ "Міёрская ЦРБ" Івана Міхайлавіча Гарбачова гэта даўно прывычная справа — у Навагоднюю ноч ён на рабоце ўжо на працягу 10 год.

 

— Іван Міхайлавіч, як так склалася?

 

— Дзяжурыць на Новы год я пачаў адразу пасля таго, як мяне прызначылі загадчыкам. Мне спакайней, калі я сам усё кантралюю і сачу за тым, каб у тых хворых, якія паступілі напярэдадні, не было ніякіх ускладненняў.

 

— Вы загадзя дамаўляецеся, што будзеце дзяжурыць?

 

— Не. Як загадчык,  сам складаю графік і, такім чынам, сам сябе  прызначаю. Ведаеце, зусім не хочацца ў Навагоднюю ноч быць дома і ўвесь час чакаць, што цябе зараз выклікаюць.

 

— Як звычайна праходзіць ваша святочная змена?

 

— Як правіла, да трох гадзін спакойна, а ўжо потым пачынаюцца паступленні хворых. Хаця бывае па-рознаму. Ніколі не забудуся, як у адну з навагодніх начэй рабіў аперацыю. Яна доўжылася з адзінаццаці гадзін да трох. Можна сказаць, што пачалі мы яе ў мінулым годзе, а закончылі ў новым.

 

— З якімі балячкамі ў ноч з 31-га на 1-ае звяртаюцца часцей за ўсё?

 

— Як правіла, асноўную частку складаюць рознага роду траўмы, за імі ідуць абвастрэнні хранічных захворванняў, што не дзіва. Многія, святкуючы, забываюцца пра дыеты, абмежаванні, забароны. У аддзяленні мы ў асноўным сочым за тым, каб не пагоршыўся стан раней прааперыраваных хворых.

 

— Іван Міхайлавіч, нягледзячы на тое, што Вы на працоўным пасту, Новы для вас застаецца святам?

 

— Ведаеце, для мяне, як урача, свята — гэта калі адсутнічае смяротнасць, не пагаршаецца стан хворых і ў аддзяленні парадак.

 

— Дзякуй за размову!

 

Арына БАРКОЎСКАЯ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта