Вакцинация

Вакцинация
Адзіны і самы эфектыўны спосаб прафілактыкі грыпу
гэта вакцынацыя. Праводзіць яе трэба да пачатку эпідэміі ў кастрычніку-лістападзе. Эпідэмічны ўздым чакаецца ў студзені-лютым, а для стварэння паўнацэннай абароны пасля прышчэпкі арганізму неабходна ад 14 да 30 сутак.

 

Вакцынацыя сучаснымі прэпаратамі абараняе ад захворвання грыпам на 70-95% у асоб да 60 гадоў, на 50-80% у тых, хто старэйшы за гэты ўзрост.

Для вакцынацыі выкарыстоўваюцца толькі спліт-вакцыны, якія валодаюць высокай эфектыўнасцю і выклікаюць рэдкія агульныя і мясцовыя рэакцыі. Яны маюць мінімум супрацьпаказанняў і могуць быць выкарыстаны нават для цяжарных жанчын. Вакцына, якая ёсць у нас (флюваксін), адпавядае неабходным патрабаванням.

 

У прышчэпленых супраць грыпу захворваемасць паніжаецца ў 1,4-3,5 раза, а колькасць шпіталізацый і смяротнасць у адносна здаровых асоб, а таксама дзяцей і падлеткаў памяншаецца на 70-90%. Пры гэтым развіваецца стойкі імунітэт у 90-98% пацыентаў да грыпу ўжо праз два тыдні. Пацыент пераносіць вірусную інфекцыю, але ў лёгкай форме, і ў яго не будзе цяжкіх ускладненняў.

Супрацьпаказаннямі для правядзення вакцынацыі з'яўляюцца ўсе вострыя захворванні, у тым ліку прастудныя, абвастрэнні хранічных хвароб, алергічныя рэакцыі на курыны бялок і нізкі імунітэт.

 

Па выніках мінулага эпідэмічнага сезона можна сказаць, што ў прышчэпленых рызыка захварэць грыпам аказалася меншай на 78%. Вакцынацыя дазваляе эканоміць на лячэнні і ўтрыманні хворых у стацыянарах.

У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя ахоп прафілактычнымі прышчэпкамі павінен скласці не менш за 35% насельніцтва раёна. Пры Міёрскай паліклініцы створаны 5 тэрапеўтычных і 3 педыятрычныя выязныя брыгады, пры Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду — 3 брыгады. Будуць яны дзейнічаць пры Новапагосцкай, Даўгінаўскай і Туркоўскай амбулаторыях, Язненскай участковай бальніцы. Для іх складзены графік наведвання прадпрыемстваў.

 

Цяпер праводзіцца вакцынацыя за кошт рэспубліканскага бюджэту. Прэпарата флюваксін закуплена 3210 доз для пацыентаў групы высокай рызыкі, дзяцей, дарослых з хранічнымі захворваннямі, асоб з імунасупрэсіяй і пажылых старэй за 65 гадоў, цяжарных.

З 29 прадпрыемствамі раёна заключаны дагаворы на імунапрафілактыку, для гэтага закуплена 993 дозы супрацьгрыпавай вакцыны, за асабістыя сродкі набыта 110 доз.

Зрабіць прышчэпкі можна на працягу рабочага часу ва ўсіх амбулаторна-паліклінічных установах раёна.

 

Алена СІВАЯ,

 галоўны ўрач ЦРБ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.