Авторизация
 

Вірусныя гепатыты

Гэта групы антрапанозных інфекцыйных захворванняў, якія выклікаюцца вірусамі гепатыту В, D, С, G, ТТ, SEN, NF. Клінічна характарызуюцца пераважна паражэннем печані. Вірус цыркулюе ў крыві, насеннай вадкасці, вагінальным змесціве і іншых біялагічных вадкасцях (у грудным малацэ, сліне, мачы, поце, слязах). Пры гепатытах з'яўляецца агульнае недамаганне, пагаршаецца апетыт, з'яўляюцца болі ў жываце, жаўтушнасць на скураных покрывах, цёмная мача.

 

Захворванне можа працякаць ад лёгкіх да цяжкіх форм бессімптомна. У некаторых пацыентаў з часам можа развіцца цыроз печані або яе  анкалагічнае паражэнне. Інфіцыраванне магчыма як адным з вірусаў, так і ў спалучэннях. Вылучаюць наступныя яго механізмы:

— натуральны (вертыкальны) адбываецца ў выпадку перынатальнай (ад маці да плода) перадачы віруса з фарміраваннем у дзіцяці прыроджанай інфекцыі. Тут адыгрывае ролю спадчынны фактар: праз кроў маці і падчас родаў праз кроў або вагінальны сакрэт маці;-кантактна-гемакантактны — пры палавых зносінах (праз кроў, сперму, вагінальны сакрэт; пры прамым дотыку пашкоджаных скураных або слізістых покрываў; пры кантакце праз агульныя брытвавыя, манікюрныя прыборы, грабянцы, зубныя шчоткі і іншыя прадметы, пры якіх можа парушацца скура ці слізістыя;

 

— штучны — праз інфіцыраваныя донарскую кроў і яе кампаненты, органы і (або) тканіны чалавека пры немедыцынскім унутрывенным увядзенні наркатычных сродкаў, пры маніпуляцыях з парушэннем цэласнасці скураных покрываў і слізістых у выпадках невыканання санітарна -гiгiенiчных i супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў.

 

Як прадухіліць заражэнне віруснымі парэнтэральнымі гепатытамі?

 

— Ніколі не ўжываць наркотыкі. Неабходна зрабіць прышчэпку ад гепатыту А і В.

— Не карыстацца чужымі і не дазваляць карыстацца сваімі зубнымі шчоткамі , брытвамі і іншымі прадметамі асабістага карыстання.

 

— Перад тым, як зрабіць татуіроўку, манікюр, педыкюр або пірсінг, неабходна думаць аб рызыцы для здароўя. Можна заразіцца, калі выкарыстоўваемыя інструменты нестэрыльныя, або на іх засталася чужая кроў .

— Самы надзейны шлях прадухіліць заражэнне любымі захворваннямі, якія перадаюцца палавым шляхам, — мець пастаяннага палавога партнёра. Выкарыстанне прэзерватыва можа толькі знізіць рызыку заражэння, але не выключыць яго.

 

Марыя ДЗЯРКАЧ,урач-інфекцыяніст.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта