Авторизация
 

"Восень жыцця"

Восень чалавечага жыцця багатая пражытымі гадамі, радасцю поспехаў, горыччу перажыванняў і, нарэшце, мудрасцю і вялікім жыццёвым вопытам. Нездарма Дзень пажылых людзей адзначаецца восенню.

 

Старэнне чалавека — шматгранны, складаны, заканамерны і генетычна абумоўлены працэс. Прыпыніць яго нельга, але крыху прытармазіць — магчыма. Чалавек старэе, калі сам сабе гэта дазволіць. Можна быць старым і ў 30-40 гадоў, і толькі пажылым у 90-100. Цікава, што ў кожнага чалавека ў любы момант у наяўнасці адразу тры ўзросты: астралагічны (каляндарны), біялагічны і псіхалагічны.  Каляндарны вызначае колькасць пражытых гадоў, біялагічны заснаваны на функцыянальным стане ўнутраных органаў, а вось псіхалагічны вызначае сам чалавек, арыентуючыся на суб'ектыўнае ўспрыняцце свайго здароўя.

 

Што трэба памятаць і рабіць, каб жыццё пасля выхаду на пенсію стала радасцю, а не горам і адзінотай? Якія асноўныя прынцыпы "мастацтва старэння"? Першае і галоўнае: не здавацца, развіваць духоўныя запыты і інтарэсы, заняцца любімай справай, прысвяціць сябе таму, што прыносіць радасць.

Работа пажылога чалавека павінна быць цікавай, адпавядаць патрэбам і магчымасцям арганізма. Правільна арганізаваны адпачынак паляпшае настрой, выклікае задавальненне жыццём, надае сіл і бадзёрасці.

 

Асаблівае месца займае сон. Ён забяспечвае арганізму паўнацэнны адпачынак, аднаўляе працаздольнасць. Класціся спаць і ўставаць рэкамендуецца ў адзін і той жа час, а спаць — не менш за 7-8 гадзін у суткі. Нельга наядацца вечарам перад сном, піць каву ці моцную гарбату, спіртное, курыць.

Станоўчыя эмоцыі таксама добра ўплываюць на самаадчуванне. "Разгрузачным фактарам" можа быць смех, бо ён працягвае жыццё. Таму рэкамендуецца глядзець лёгкія, гумарыстычныя перадачы.

 

Харчаванне павінна быць падабрана з улікам узросту, полу, фізічнай актыўнасці, стану здароўя. У гэтым выпадку агульныя патрабаванні прыблізна аднолькавыя: рацыён, абагачаны антысклератычнымі прадуктамі (тварог, морапрадукты), захаванне рэжыму харчавання, колькасці жывёльных тлушчаў, абавязковае спажыванне малочных і кісламалочных прадуктаў. Агульная каларыйнасць харчавання ў пажылым узросце павінна быць невысокай — 2400-2600 калорый.

 

Ніколі не позна ўзяцца за лячэнне, якое аднаўляе сілы і здароўе. Трэба прайсці грунтоўнае абследаванне, а калі не выявіцца сур'ёзных захворванняў, то пачаць выконваць адпаведную ўзросту гімнастыку. Найбольш даступным відам можа стаць хадзьба, магчымы таксама наступныя віды трэніровак: пад'ём і спусканне па лесвіцы, турызм, велатрэнажор, плаванне, танцы. Толькі неабходна пракансультавацца з урачом.

 

Вытокам шчасця ў старасці з'яўляецца дружба і добразычлівасць. Рэцэпт іх вельмі просты: даваць, а не браць; прапаноўваць, а не патрабаваць.

Старасць — гэта восень жыцця, а менавіта ў гэтую пару прырода становіцца багатай на розныя фарбы.

 

Вось некалькі рэцэптаў супраць старэння на кожны дзень:

-калі ў вас ёсць іскрынка жыццёвага аптымізму, беражыце яе як зрэнку вока;

-ніколі не губляйце цікавасці да жыцця;

-часцей сустракайцеся з моладдзю, прыгледзьцеся — яна не такая і дрэнная, дзяліцеся з ёй сваім вопытам;

 

-усміхайцеся — ад гэтага маладзеюць, а яшчэ лепш умець пасмяяцца над сабой раней, чым гэта зробяць іншыя;

-менш гаварыце пра хваробы і іх сімптомы;

-памятайце, што важна арганізаваць сабе добры і паўнацэнны сон;

-кожную раніцу нагадвайце сабе: "Я малады, здаровы і поўны сіл і творчага аптымізму".

 

Міраслава КУНЦЭВІЧ,

урач-герыятр.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта