Авторизация
 

Абавязковае лячэнне

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ад артрыту церпіць кожны дзясяты жыхар планеты. Часцей гэта працаздольнае насельніцтва ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Жанчыны хварэюць у пяць разоў часцей, чым мужчыны. Праз пяць год пасля пачатку захворвання палова пацыентаў становіцца інвалідамі і губляе працаздольнасць. Вялікі працэнт сярод агульнай колькасці складаюць дзеці, і для іх таксама захворванне абарочваецца інваліднасцю. Часта пры тым паражаюцца ўнутраныя органы, што можа прывесці да лятальнага зыходу.

 

Артрыт — запаленчае захворванне суставаў, штуршком могуць быць інфекцыі, пераахалоджванне, стрэсы, парушэнне абмену рэчываў, празмерныя фізічныя нагрузкі, вынікі траўмы, генетычная схільнасць, шкодныя звычкі, атлусценне.

Захворванне суставаў працякае востра або хранічна. Вострае "скручвае" чалавека на працягу некалькіх дзён. Хранічнае праяўляецца не так стыхійна і можа працягвацца гадамі з перыядычнымі рэмісіямі.

 

Распазнаць рэўматоідны артрыт нескладана: паражаюцца сіметрычныя суставы. У першую чаргу церпяць кісці рук. Асноўнымі клінічнымі прыкметамі з'яўляюцца боль у пашкоджаным суставе, пачуццё скаванасці і абмежаванасць у руху; у вобласці сустава — ацёчнасць, скура гарачая навобмацак.

Гэта хвароба не праходзіць сама па сабе, таму чагосьці чакаць няма сэнсу, інакш яна будзе прагрэсіраваць. Далей працэс закране ступні, дойдзе і да буйных суставаў ног, можа пацярпець пазваночнік. Для хваробы характэрна ўмеранае павышэнне тэмпературы, бяссонніца і адсутнасць апетыту.

 

Лячэнне звычайна зацягваецца на некалькі месяцаў, а часам і на некалькі год, у залежнасці ад віду артрыту, яно таксама павінна быць працяглым і комплексным.

Немедыкаментозная тэрапія ўключае лячэбную гімнастыку, памяншэнне нагрузкі на суставы, падбор артапедычнага абутку. Фізічныя назгрузкі абавязкова дазіраваныя. Нельга займацца бегам, тэнісам, практыкаваннямі з рэзкімі рухамі, прысядаць і выконваць практыкаванні "праз боль". Рэкамендуецца расцягванне мышцаў, плаванне, спартыўная хадзьба.

 

Трэба ўжываць у ежу больш прадуктаў, якія ўтрымліваюць клятчатку і калагенавыя валокны (студні, жэле). Тлушчы жывёльнага паходжання ў стравах, вострая і мучная ежа, кава і моцная гарбата — непажаданы. Можна выкарыстоўваць для прафілактыкі артрыту збор: лісце бярозы, крапівы, фіялкі, карэнне пятрушкі. Адну сталовую лыжку сумесі заліць шклянкай кіпню, кіпяціць 10 хвілін і 20 настойваць. Піць цёплым па 1/2-3/4  шклянкі 3-4 разы ў дзень.

 

Медыкаментозная тэрапія — прымяненне нестэроідных супрацьзапаленчых прэпаратаў у выглядзе геляў, крэмаў, мазяў. З фізіятэрапеўтычных працэдур найбольш эфектыўныя масаж, парафіналячэнне, магнітатэрапія, ультрагук, іголкарэфлексатэрапія. Актуальна выкарыстанне хандрапратэктараў—гэта прэпараты, якія запавольваюць і прыпыняюць змяненне храстка, яны змяншаюць боль і часткова аднаўляюць функцыю суставаў. Хірургічнае лячэнне або эндапратэзаванне прымяняюцца пры цяжкіх формах артрыту, калі функцыя сустава страчана.

 

Урачы пастаянна рэкамендуюць не грэбаваць здаровым ладам жыцця, у тым ліку фізічнымі практыкаваннямі, правільным харчаваннем і сур'ёзнай увагай да свайго псіхаэмацыянальнага стану. Беражыце сябе!

 

Людміла ПРЫШЧЭП, урач-тэрапеўт.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 123
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 552
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта