Чаму дзіця дрэнна вучыцца, не хоча займацца. Яно не можа ўседзець, сканцэнтравацца. Такім медыкі ставяць дыягназ — сіндром дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці. Ён ярка выражаны ў 2-5% непаўналетніх, часцей у хлопчыкаў. Хваробу лечаць псіхолагі і псіхіятры, ёсць нават спецыяльныя таблеткі. А многім можа дапамагчы адсутнасць у рацыёне пэўных прадуктаў. Напрыклад, амерыканскі алерголаг Бен Фейнгольд забараніў спажываць прадукты з сінтэтычнымі харчовымі дабаўкамі, у першую чаргу з фарбавальнікамі. І паводзіны дзяцей нармалізаваліся. Аказваецца, многія дабаўкі дзейнічаюць на мозг дзіцяці як узбуджальнікі. А яны ж утрымліваюцца амаль ва ўсіх цукерках, мармеладках і іншых ласунках з яркай афарбоўкай.
Будзьце ўважлівымі да штучных араматызатараў, якія называюць ідэнтычнымі натуральным, у жавальных цукерках і мармеладзе.
Не купляйце дзецям ласункі, напоі, марожанае, кансервы, сокі і іншае, у якіх хімічныя фарбавальнікі хаваюцца за маркіроўкай Е102, Е104, Е110, Е122, Е124, Е129, Е211.