Победите стресс

Праблемы на рабоце, цяжкасці ў сям'і, дзеці адбіліся ад рук. Дзе знайсці сілы, каб перажыць непрыемнасці, а галоўнае, захаваць у парадку нервовую сістэму? Вось некалькі парад.

Не прымайце рашэнні адразу. Не мітусіцеся, не звадзіце сябе сумнымі меркаваннямі. Навучыцеся чакаць і пачніце дзейнічаць, калі адчуеце, што для гэтага прыйшоў час.

 

Калі на рабоце ўвесь час стрэс, дома не ведаеце спакою, то адпачывайце ў іншых месцах. Пагуляйце ў адзіноце па вуліцы, з'ешце салодкае, пагутарыце з сябрамі, толькі не пра свае цяжкасці. Не думайце пра гэтыя праблемы днём і ноччу, ад гэтага толькі баліць галава і падводзяць нервы. Дазвольце сабе быць легкадумнымі. Хоць колькі часу забудзьцеся на тое, што непакоіла ўвесь дзень.

Змірыцеся са стратай. Часта дэпрэсію выклікае "ўдар лёсу", які здаецца несправядлівым і нечаканым і вы аглядваецеся назад, аплакваеце тое, што згубілі. Гэта бесперспектыўна. Супакойвайце сябе думкай пра тое, што засталося галоўнае — жыццё. Так, ёсць пагрозы здароўю, але калі складаны перыяд яго не тычыцца, значыць, усё можна перажыць.

 

Расстаўляйце прыярытэты. Зразумела, у стрэсавай сітуацыі ўсё можа вывесці з сябе. Але ж гэта дэпрэсіўны стан. Каб яго пазбегнуць, вырашыце, што для вас самае важнае. Напэўна, гэта здароўе самога ці блізкіх, поспехі на рабоце ці што іншае. Навошта тады надаваць значэнне кожнай дробязі? Вучыцеся рэагаваць на іх спакойна, вучыцеся мірыцца з невялікімі стратамі. А пра сябе паўтарайце, што здароўе самае важнае.

 

Не гаварыце пра дрэннае. Так, аблягчэнне наступае, калі выказацца, але рабіць гэта патрэбна ўсё роўна з асцярожнасцю. Бо на язык трапляе ўсё тое, чаго мы баімся, у выніку толькі накручваем сябе. А паўтараць негатыўныя думкі вельмі шкодна, такім чынам мы даем ім шанц стаць рэальнасцю. Таму не захапляйцеся абмеркаваннем праблемных сітуацый.

 

Нарэшце, вучыцеся параўноўваць ступень важнасці падзеі з тым, колькі эмоцый на яе затрацілі. Адзіны спосаб захаваць сваю нервовую сістэму — дзяліць усё на важнае і няважнае. Вартыя ўвагі толькі асобныя здарэнні.

 

В. КУДРАЎЦАВА,

урач-бактэрыёлаг.

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.