Туберкулез: болезнь, которая "держит оборону"
gazeta 17-05-2013, 12:05 0 Здароўе
Туберкулёз застаецца распаўсюджаным захворваннем ва ўсім свеце : штогод паміраюць ад яго каля 3 мільёнаў чалавек, а заражаюцца — 8-10 млн. У Беларусі паказчык захворвання на сухоты склаў у 2012 годзе 39,6 на 100 тысяч насельніцтва, што на 3,9% ніжэй у параўнанні з 2011 годам. Найбольш хворых у Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Смяротнасць ад туберкулёзу за апошнія 15 гадоў паменшылася на 29,4% і склала 6,5 на 100 тысяч. Аднак эпідэмічная сітуацыя застаецца напружанай, бо гэтае інфекцыйнае захворванне характарызуецца вострай прагрэсіруючай працякальнасцю працэса, распаўсюджваннем лекаваўстойлівых форм. Да таго ж, з'явіліся і новыя групы рызыкі па захворванні, у прыватнасці, мігранты з краін з высокім узроўнем захворваемасці на туберкулёз, ВІЧ-інфіцыраваныя, а таксама асобы, якія прыбылі з пенітэнцыярных устаноў. Дарэчы, асоб сацыяльнай рызыкі з цяжкасцю прыцягваюць да абследавання і лячэння, сярод іх часта дыягназуюцца распаўсюджаныя формы туберкулёзу з бактэрыявыдзяленнем, што ўяўляе небяспеку заражэння акружаючых іх людзей.
У раёне, на жаль, летась адзначаны значны рост захворвання: у параўнанні з 2011 годам выяўлена хворых у 2,3 раза больш — 14 чалавек (у тым ліку з бацылавыдзяленнем — 9), што складае 57,85 на 100 тысяч насельніцтва. У папярэднім годзе сур'ёзны дыягназ быў пастаўлены 6 чалавекам, з іх толькі 3 мелі бацылавыдзяленне. Людзі з актыўнай формай туберкулёзу лёгкіх пры кашлі, размове, чханні напаўняюць паветра вялікай колькасцю бактэрый, якія могуць працяглы час заставацца ў памяшканнях, дзе няма добрага праветрывання, і трапляць у арганізм здаровага чалавека. Вялікай рызыцы заражэння сухотамі падвяргаюцца людзі, якія доўгі час знаходзяцца ў кантакце з хворым і маюць аслабленую імунную сістэму.
У ачагах сухотнай інфекцыі вельмі важна захоўваць меры прафілактыкі, а гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне перадачы інфекцыі. Перш за ўсё трэба звярнуць увагу на забеспячэнне правілаў гігіены. У хворага павінен быць па магчымасці асобны пакой, свой ложак, посуд, ручнік. Неабходна некалькі разоў на дні праветрываць памяшканне, праводзіць сістэматычна вільготную ўборку, не радзей аднаго разу ў месяц — генеральную з выкарыстаннем дэзінфіцыруючых сродкаў. Хворы абавязкова павінен карыстацца плявальніцай для збору макроты з наступным яе абеззаражваннем.
Для прафілактыкі гэтага небяспечнага інфекцыйнага захворвання неабходна захоўваць правільны рэжым працы, рацыянальна і збалансавана харчавацца, адмовіцца ад курэння, наркотыкаў, злоўжывання спіртным, прымаць вясной полівітаміны, загартоўваць арганізм, займацца фізкультурай, весці здаровы лад жыцця, праводзіць мерапрыемствы па аздараўленні жыллёвага і вытворчага асяроддзя. Вельмі важна праводзіць (і гэта ў нас робіцца) прафілактычныя прышчэпкі супраць туберкулёзу.
Надзейны і бяспечны метад выяўлення туберкулёзу на ранніх стадыях развіцця — флюараграфічнае (рэнтгеналагічнае) і бактэрыялагічнае даследаванні. Не трэба ігнараваць праходжанне штогадовых медаглядаў, якія дапамагаюць выявіць хворых, назначыць ім лячэнне і пазбегнуць заражэння іншых людзей.
Р. МАЛІНОЎСКІ,
галоўны санітарны ўрач раёна;
А. ТАНКАВІД,
загадчыца аддзела эпідэміялогіі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.