Авторизация
 

Курэнне і вынікі

Тытуньсамы распаўсюджаны і даступны наркотык у свеце. Менавіта з ім першым "знаёмяцца" падлеткі з цікаўнасці, рызыкоўнасці, паўсядзённай сумотнасці, падражання дарослым і жадання самім выглядаць старэйшымі, больш аўтарытэтнымі сярод аднагодкаў і пад уздзеяннем рэкламы.

 

Між тым, курэнне крайне негатыўна ўплывае на фізічнае развіццё маладога арганізма. Пачынаючы курыльшчык робіцца раздражняльным, горш вучыцца, адстае ў спорце і часцей хварэе. Спажыванне тытуню ўплывае на колер твара, якасць слыху і абаняння.

Першая цыгарэта часцей за ўсё выклікае непрыемныя адчуванні: становіцца суха ў роце, могуць з'яўляцца кашаль, галаўны боль, галавакружэнне, нават ванітаванне. Яшчэ горшы вынік прыносіць дакурванне акуркаў, бо ў іх вялікае ўтрыманне смол і канцэрагенаў. Памятайце, што такім чынам пераносяцца розныя інфекцыйныя захворванні.

 

Падлеткі кураць самыя танныя цыгарэты, у якіх больш нікаціну і смол, а значыць і шкоды.

Непаўналетнія кураць у спешцы, тайком, моцна зацягваючыся дымам. А пры хуткім згаранні тытуню ў дым пераходзіць у два разы больш шкодных рэчываў. Усё гэта зніжае працаздольнасць школьнікаў, пагаршаецца памяць, цяжэй становіцца вучыцца. І другагодніцтва — сумны набытак маладых курыльшчыкаў.

 

Нярэдка на цыгарэты ідуць грошы, прадугледжаныя для снядання. І арганізм атрымлівае не вельмі патрэбныя яму пажыўныя рэчывы, а атрутныя смолы і нікацін.

Вядома, што ранняе курэнне можа паслужыць развіццём у будучым залежнасці ад алкаголю і нават наркотыкаў. Гэта не сведчыць, што юнакі і дзяўчаты, якія захапляюцца тытунём, абавязкова стануць алкаголікамі ці наркаманамі, але ж такая пагроза існуе.

 

Маладыя людзі павінны разумець, што някурачыя лепш сябе адчуваюць і лепш выглядаюць знешне, больш жывуць пры захаванні працоўнай актыўнасці.

 

Г. МАЦУК,

урач-гігіеніст райЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта