Авторизация
 

10 запаветаў здароўя

Што лепш: вылечыцца ці не хварэць увогуле? З першым варыянтам наўрад ці хто пагадзіцца, бо кожны хоча

 быць здаровым. Усё ў нашых руках. Наступныя дзесяць простых правіл дапамогуць вам доўга заставацца маладымі і бараніцца ад хвароб.

 

1. Жывіце ў гармоніі з прыродай, бо чалавек — дзіця прыроды.

2. Падтрымлівайце дастатковы ўзровень фізічнай актыўнасці.

Чалавек у любым узросце павінен атрымліваць фізічную нагрузку. Аптымальны ўзровень рухальнай актыўнасці спрыяе збалансаванай рабоце ўсіх органаў і сістэм. Лепшымі лічацца нагрузкі дынамічнага характару — хадзьба, бег, плаванне, язда на веласіпедзе, спартыўныя гульні. Сістэматычная хадзьба раніцай і пешыя прагулкі перад сном паляпшаюць самаадчуванне і павышаюць працаздольнасць.

3. Харчуйцеся правільна і рацыянальна.

Харчаванне павінна быць рэгулярным, паўнацэнным і ўтрымліваць набор жыццёва неабходных рэчываў — бялкоў, тлушчаў, вугляводаў, вітамінаў і мікраэлементаў. Уключайце ў свой рацыён прадукты расліннага і жывёльнага паходжання. І менш ужывайце цукру ці страў з мукі вышэйшага гатунку.

4. Усё, што ў меру — карысна для здароўя. Усё, што звыш нормы — шкодна.

5. Адмаўляйцеся ад шкодных звычак.

6. Выконвайце правілы асабістай і грамадскай гігіены.

Асабістая гігіена — гэта догляд за сваім целам, адзеннем, абуткам. Не менш значымыя правілы грамадскай гігіены і гігіены жылля. Акуратныя паводзіны дома, на вуліцы, на працы засцерагуць ад траўм.

7. Лячыце хваробу своечасова. Пры першых недамаганнях звяртайцеся да ўрача.

8. Памятайце пра рэжым працы і адпачынку.

Адзін са складнікаў здаровага ладу жыцця — распарадак дня. У ім павінен прадугледжвацца час для працы, адпачынку, прыёму ежы, сну.

9. Пазбягайце вельмі вялікіх хваляванняў і празмернай разумовай працы.

Псіхічнае здароўе залежыць ад паводзін чалавека. Таму:

•      праводзьце больш часу з блізкімі і сябрамі;

•      вучыцеся слухаць;

•      расказвайце блізкім пра свае праблемы;

•      падчас працы рабіце перапынкі для апачынку;

•      адпачывайце ўсёй сям’ёй.

10. Рабіце дабро.

Добразычлівасць, павага да людзей, аптымістычны настрой даюць доўгатэрміновую гарантыю вашай прыгажосці і маладосці.

 

С. СКАВАРОДКА, мікрабіёлаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта