Авторизация
 

Кадры вырашаюць усё

12 лютага ў райвыканкаме адбылася выніковая канферэнцыя медыкаў. Галоўны ўрач ЦРБ Алена Фёдараўна Сівая акрэсліла асноўныя напрамкі работы сістэмы аховы здароўя ў раёне. Яна адзначыла, што цяпер на Міёршчыне працуюць высокакваліфікаваныя медыцынскія кадры, у тым ліку 56 урачоў, 274 сярэдніх медработнікі, 140 чалавек малодшага персаналу, 107 іншага. 82,1% дактароў маюць катэгорыю. Летась прайшлі навучанне на курсах павышэння кваліфікацыі 20 урачоў і 95 сярэдніх медработнікаў.

 

Намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава падкрэсліла, што "кадры вырашаюць усё". Яна прывяла лічбы па іх цякучасці ў медыцыне, акрэсліла праблему, што раёну патрэбны ўрач-нарколаг і афтальмолаг. Непакоіць смяротнасць людзей у працаздольным узросце, прычым не ад хвароб, а ў некаторых выпадках проста ад абыякавасці іншых. Значыць, дапусцілі, не даглядзелі… Марыя Мікалаеўна пахваліла нашых медыкаў, бо хворыя, звярнуўшыся да ўрачоў з іншых гарадоў, усё ж вяртаюцца зноў у Міёры — у нас самая лепшая ахова здароўя.

 

За апошнія 5 гадоў у раён накіраваны 14 маладых урачоў і 26 сярэдніх медработнікаў. На жаль, выехалі адпаведна 6 і 12. Летась выдзелена службовае жыллё двум урачам. Сярод дактароў 9 маладых спецыялістаў да 31 года і 24 пенсійнага ўзросту.

Па-ранейшаму востра адчуваецца недахоп гінеколага, нарколага, педыятра, тэрапеўтаў, фельдшараў ФАПаў. Неабходна праводзіць далейшую мэтанакіраваную прафарыентацыйную работу сярод школьнікаў, каб прыцягваць у медыцыну мясцовую моладзь.

 

Прыемна, што бюджэтнае фінансаванне аховы здароўя расце штогод: калі ў 2005 было 4,9 млрд. руб., то летась ужо 34,7 млрд. У разліку на аднаго жыхара яно складае больш за 1,5 млн. руб.

Асноўны даход па аказанні платных паслуг ідзе ад зубалячэння, прафілактычных аглядаў, зубапратэзавання, выкарыстання імпартных матэрыялаў. Значна павялічыліся паступленні ад масажу, УЗІ, імунізацыі.

 

Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў аховы здароўя. Летась набыты 2 стаматалагічныя ўстаноўкі, халтэрманіторынг ЭКГ, эндаскапічная відэа-інфарматызацыйная сістэма "Алімпус", 2 камп'ютары, санітарны аўтамабіль. Праведзены капітальны рамонт галоўнага корпуса Дзісенскай БСД, а таксама бягучы ў дзіцячым, хірургічным, інфекцыйным аддзяленнях, паліклініцы Міёрскай ЦРБ, Слабадскім і Перабродскім ФАПах. Сёлета плануецца капітальны рамонт будынку Дзісенскай БСД, бягучы — Шарагоўскага і Дрыгуцкага ФАПаў. Сродкі ўжо выдзелены. Патрабуюць замены 2 машыны для ХМД, і дзве — для неадкладнай дапамогі. У планах — набыццё стацыянарнага рэнтгенапарата на 3 рабочыя месцы, апарата для сутачнага манітарыравання АД, фетальнага манітору, кювеза для выходжвання немаўлят, 2 аўтаклаваў. Патрабуе замены старое абсталяванне для зубапратэзнай лабараторыі, фізіякабінетаў.

У раёне не дапушчана перынатальная і мацярынская смяротнасць, лятальнасць ад вострай хірургічнай паталогіі. Палепшыўся паказчык узроўню дыягностыкі анказахворванняў на ранняй стадыі. Знізілася смяротнасць, цяжкасць пярвічнай інваліднасці асоб працаздольнага ўзросту.

 

Радуе, што нараджальнасць у раёне павысілася: 10,9% летась у параўнанні з 7,6% у 2010 годзе.

Асноўныя прычыны смяротнасці — хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, па старасці, знешнія, новаўтварэнні. Паказчык зменшыўся на 12,7%, аднак непакоіць колькасць смерцяў у працаздольным узросце (92 чалавекі). Тут на першым месцы знешнія прычыны (38 чалавек), гэта атручванні алкаголем (13), самазабойствы (6) і інш. На другім — БСК, на трэцім — новаўтварэнні. Ад туберкулёзу памерлі 3 чалавекі.

 

У параўнанні з папярэднім годам знізілася колькасць суіцыдаў, парасуіцыдаў.

Летась прызнаны інвалідамі ў працоўным узросце 51 чалавек з-за анказахворванняў, БСК, хвароб касцёва-мышачнай сістэмы, траўм і інш. Значна вырас паказчык пярвічнай дзіцячай інваліднасці (на 40%) — 10 малых.

У 2012 годзе ўзяты на ўлік па цяжарнасці і родах у жаночую кансультацыю 199 жанчын, з іх да 12 тыдняў 95,5%. У радзільным аддзяленні ЦРБ праведзена 149 родаў. На ўлік узяты 12 жанчын з сацыяльна нядобранадзейных сем'яў. Праведзены медагляд дзяўчынак-падлеткаў, па яго выніках 4 пастаўлены на ўлік па цяжарнасці, 4 ужо нарадзілі.

 

У раёне жыве 4030 дзяцей. Непакоіць, што летась зарэгістраваны 3 смерці. Адно дзіця загінула ў ДТЗ, па адным атруцілася чадам і патанула. Усе малыя выхоўваліся ў добранадзейных сем'ях.

Урач-педыятр раённы Любоў Аляксандраўна Ажаль адзначыла, што сёння толькі 24,9% дзяцей маюць першую групу здароўя. Але радуе, што паказчык захворваемасці ў дзіцячых садах знізіўся ў 3 разы. Магчыма, не ўсе выпадкі адлюстроўваюцца ў статыстыцы.

 

У 2012 годзе 98% насельніцтва раёна прайшло медагляды, а гэта 18471 чалавек. Выяўлена, што 18,8% кураць, а 6,2% злоўжываюць алкаголем, больш за 3000 вядуць маларухомы лад жыцця.

Непакоіць значнае павелічэнне захворваемасці туберкулёзам (з 25,7 да 62,4 на 100 тысяч насельніцтва). Зарэгістраваны 3 смерці. Алена Фёдараўна падкрэсліла неабходнасць правядзення абследавання асоб, якія выязджаюць на работу за межы раёна, рэспублікі.

 

На дыспансерны ўлік з упершыню ўстаноўленым дыягназам алкагольнай залежнасці ўзяты 19 чалавек. Але ж павінны прымацца меры па павелічэнні колькасці людзей, што атрымліваюць прымусовае лячэнне (2 чалавекі, у 2011-5). У падлеткавага нарколага на ўліку 15 дзяцей, якія ўжываюць алкаголь.

Прысутныя заслухалі даклад Р. У. Маліноўскага аб рабоце РЦГіЭ і сітуацыі ў раёне. Тэрапеўт М. А. Кунцэвіч прывяла статыстыку па медаглядах. С. М. Паўлава (Даўгінаўскі ФАП) ацаніла абстаноўку на сваім участку работы.

Прыемнымі момантамі стала ўручэнне грамат, ад Упраўлення аховы здароўя яе атрымала М. А. Кунцэвіч. Прозвішчы лепшых работнікаў занесены на Дошку гонару. Многія атрымалі Ганаровыя граматы райвыканкама і прэміі.

 

Падрыхтавала

Алена ВАРОНІНА.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 953
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 414
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта