Авторизация
 

Акцыя “Вандроўка з урачом”

20 кастрычніка мінулага года ў вобласці стартавала акцыя “Вандроўка з урачом”, працягнецца яна да 1 кастрычніка сёлета. Праект вядомы ва ўсім свеце, ён аб’ядноўвае людзей у аздараўленчым руху. Штотыдзень на масавыя вандроўкі з кардыёлагамі выходзяць жыхары ЗША, Канады, Англіі, Аўстраліі, Індыі. Падобная акцыя праводзілася ў Расіі. Пацверджана, што хадзьба працягвае жыццё на чатыры-сем гадоў, а таму лічыцца залатым рэцэптам аздараўлення чалавека. Між іншым, яна самы лёгкі і танны, даступны кожнаму метад прафілактыкі хвароб сэрца і сасудаў. Тым больш, што няма ніякіх супрацьпаказанняў і абмежаванняў ва ўзросце, трэба толькі запасціся зручным абуткам і наперад!

 

Да правядзення розных мерапрыемстваў з нагоды акцыі далучаюцца і новыя валанцёры. Вандроўкі адзіночныя і масавыя арганізуюцца і праводзяцца пераважна ў выхадныя дні ў лесапаркавых і паркавых зонах.

У чым перавага і карысць хадзьбы?

-    Лёгка можаце інтэграваць хадзьбу і свой расклад дня. Нельга бегаць пасля спажывання ежы, перад сном, а вось вандроўка наадварот карысная!

-    Для бегу неабходна спецыяльная форма, а для хадзьбы — толькі камфортны абутак. Дзяўчатам не варта выпраўляцца ў дарогу на высокіх абцасах.

-    Як і бег, хадзьба прымушае працаваць нашу сардэчную мышцу і сасуды. Ісці, дарэчы, вы зможаце больш працяглы час. Рэкамендуюцца вандроўкі для ўмацавання сардэчна-сасудзістай сістэмы.

-    Умацоўваюцца мышцы ног. Адчуеце нагрузку, калі пройдзеце 8-10 кіламетраў: працуюць усе мышцы сцягна, галёнкі і ягадзіц.

-    Працяглая хадзьба дазваляе пазбавіцца і ад лішніх калорый. Канешне, шлях ад булачнай да пліты не дасць эфекту, а вось штодзённыя гадзінныя вандроўкі праз некаторы час “растопяць лішні тлушч”.

-    Пры бегу некаторы час чалавек знаходзіцца ў фазе “палёту”, за якой адпаведна наступае “прызямленне”. У такі момант нагрузка на пазваночны слуп і суставы ніжніх канечнасцяў у некалькі разоў перавышае дзеянне звычайнай сілы цяжару. Для адных гэта не мае значэння, а іншым пагражае астэахандрозам і артрозам. Падчас хадзьбы мы не адрываемся ад зямлі, а, значыць, нагрузка для пазваночніка бяспечная.

 

-    Працяглая вандроўка станоўча адбіваецца на функцыях цэнтральнай нервовай сістэмы. Па-першае, пасля хадзьбы лягчэй прывесці ў парадак свае думкі. Па-другое, паляпшаюцца настрой і эмацыянальны фон, здымаецца пачуццё трывогі і стомы.

 

Ганна ЛІСКОВА,

старшыня раённай арганізацыі

ГТ “Чырвоны Крыж”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 418
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 296
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 616
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 811
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 589
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 636
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 755
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта