Авторизация
 

Роздум перад куфлем

Выпіваць паўлітра піва ў дзень ці бавіць час за куфлем з пенным напоем тры разы на тыдзень для многіх стала нормай. А гэта “б’е” ў самае сэрца, бо ўжыванне піва і сардэчныя хваробы цесна ўзаемазвязаны.

Павышэнне артэрыяльнага ціску, узмацненне задышкі, пачашчэнне сардэчных скарачэнняў, павелічэнне ацёкаў, парушэнні рытму сэрца і нават яго спыненне — вось чым могуць пагражаць прывычныя паўлітра піва.

 

Калі часта выпіваць па 0,5-1 літру піва, складваецца такі ланцужок сардэчных паражэнняў — услед за гіпертаніяй развіваецца атэрасклероз сасудаў, што вядзе да ішэмічнай хваробы сэрца, праяўленнямі якой з’яўляюцца стэнакардыя, інфаркт міякарда, сардэчная недастатковасць і раптоўная смерць.

 

Піва ўтрымлівае хімічны аналаг кальцыю — кобальт. Менавіта ён замяняе кальцый у сардэчнай мышцы, але не можа выконваць яго функцыі пры ўзбуджэнні і скарачэнні міякарда. Скарачальная здольнасць сардэчнай мышцы зніжаецца. Каб кампенсаваць слабасць скарачэнняў, сэрца паступова павялічваецца ў памеры. Так фарміруецца вялікае “піўное” ці “бычынае” сэрца, якое не можа нармальна качаць кроў і становіцца рэзервуарам для яе. Кроў не выштурхоўваецца да канца і застойваецца (застой у малым крузе кровазвароту).

 

Так развіваецца сардэчная недастатковасць. На ўсё жыццё. Таму, у чарговы раз наліваючы піва ў куфель, спытайце ў сябе: ці варта?

 

С. СКАВАРОДКА,

мікрабіёлаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта