Авторизация
 

ПРАФІЛАКТЫКА

Некаторыя, нягледзячы на тое, што многае ведаюць пра ВІЧ-інфекцыі, свядома падвяргаюць сябе рызыцы. Яшчэ больш людзей заражаецца з-за таго, што не разумеюць, як ВІЧ перадаецца.

 

Пасля таго, як ён трапіў у арганізм, можа прайсці да 15 гадоў, перш чым з’явяцца яўныя сімптомы. На стадыі СНІДу чалавек можа памерці ад інфекцый, з якімі лёгка спраўляецца арганізм здаровага пяцігадовага дзіцяці.

На 1 кастрычніка ў Беларусі колькасць ВІЧ-інфіцыраваных склала 13794 чалавекі (паказчык распаўсюджанасці — 115,2 на 100 тыс. насельніцтва). Па вобласці — 736 выпадкаў (49,4).

 

Сёлета за 9 месяцаў у вобласці выяўлены 64 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі (летась — 59). Найбольш нядобранадзейныя раёны — Ліёзненскі (208,8 на 100 тыс. насельніцтва), Талачынскі (169,1), Гарадоцкі (132,6), г. Полацк (120,6), Дубровенскі (88,2), Віцебскі (83,5), Полацкі (67,9), г. Віцебск (68,9). У раёне зарэгістраваны два выпадкі ВІЧ-інфекцыі.

У 55,6% выпадкаў ВІЧ-інфекцыяй хварэе насельніцтва працаздольнага ўзросту (25-39 год). Аднак павялічваецца і доля інфіцыравання людзей старэйшых за 30 гадоў. Вялікая колькасць хворых 35-39 год. Сёлета зарэгістраваны два выпадкі ВІЧ-інфекцыі ў падлеткаў 15-19 год, летась такіх не было.

Расце колькасць выпадкаў, калі людзі заражаюцца палавым шляхам. Летась—90,9% жанчын і 67,5% мужчын. Сёлета адпаведна 90,3% і 97%.

З  2006 да 2010 года знізіўся працэнт заражэнняў праз ін’екцыі і інгаляцыі з 20 да 11,5%. Сярод ВІЧ-інфіцыраваных, выяўленых за 9 месяцаў сёлета, рабочыя і служачыя складаюць 35,9%, іх колькасць расце.

Павялічваецца інфіцыраванасць сельскага насельніцтва.

За ўвесь перыяд назірання ад заражоных маці нарадзілася 111 дзяцей, з іх 69 зняты з дыспансернага ўліку, яны здаровыя. У 16 пацверджаны дыягназ “ВІЧ-інфекцыя”. Памерлі 7 малых.

У вобласці зарэгістраваны 133 лятальныя выпадкі сярод ВІЧ-інфіцыраваных, з іх у стадыі СНІД—80. Сёлета за 9 месяцаў было 18 смерцяў.

Знешне здаровы чалавек, але інфіцыраваны ВІЧ, з’яўляецца крыніцай інфекцыі з моманту заражэння і да канца жыцця. Яна перадаецца  “кроў у кроў”—пры выкарыстанні нестэрыльных іголак, шпрыцоў, раствораў для ін’екцый, інфіцыраванай донарскай крыві; палавым шляхам—пры кантакце без прэзерватыва; ад маці да дзіцяці—падчас цяжарнасці, родаў і пры грудным кармленні.

ВІЧ не перадаецца: пры поціску рук або абдымках, пры пацалунках, праз пот або слёзы, пры кашлі і чханні, пры выкарыстанні агульнага посуду, праз бялізну, пры сумесным наведванні ванны, туалета, басейна, праз кантакты з жывёлай і ўкусы насякомых.

Засцерагчыся ад ВІЧ і СНІДу дапаможа толькі прафілактыка. Для гэтага: не прымайце ін’екцыйныя наркотыкі, праводзьце працэдуры (праколванне вушэй, татуіроўкі, пірсінг) у спецустановах, пазбягайце палавых кантактаў з  многімі партнёрамі, асабліва з тымі, хто ўжывае наркотыкі і асобамі лёгкіх паводзін. Майце аднаго партнёра і будзьце верныя яму, практыкуйце толькі кантакты з выкарыстаннем прэзерватыва. Не ўжывайце алкаголь, ён можа памяшаць цвяроза мысліць.

Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі—прапаганда здаровага ладу жыцця. А гэта штодзённая фізічная актыўнасць, рацыянальнае харчаванне, загартоўванне арганізма, паўнацэнны адпачынак. Адмоўцеся ад шкодных звычак, пастарайцеся не трапляць у стрэсавыя сітуацыі, і ваш арганізм справіцца з хваробай!

Р. МАЛІНОЎСКІ,

галоўны санурач раёна.

А. ТАНКАВІД,

загадчыца  аддзела эпідэміялогіі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 370
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 983
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 726
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 541
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 375
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 592
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 724
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 августа 2020
Герман, Иван, Кирилл, Климент, Константин, Наум, Николай, Платон, Анфиса

Именины 8 августа 2020
Игнатий, Моисей, Сергей, Федор, Прасковья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта