Авторизация
 

Будзьце здаровымі!

Спачатку крыху статыстыкі. Цяпер у нашым раёне жыве 22420 чалавек, сярод іх мужчыны складаюць 46,1% і жанчыны 53,9%, дзяцей 14,8%, пенсіянераў 31,6%. Сельскіх жыхароў у нас 56,2%. На 1000 працаздольных прыпадае 851,5 дзяцей і пенсіянераў.

 

Сярэдняя працягласць жыцця за 9 месяцаў сёлета склала 71,8 года, у тым ліку ў мужчын 65,5 года, у жанчын — 77,7. Пры тым у вяскоўцаў жыццёвы шлях амаль на тры гады даўжэйшы.

 

У гэтым годзе адзначаецца станоўчая дынаміка ў нараджальнасці: за 9 месяцаў на свет з’явіліся 179 немаўлятак, што на 6,1% больш леташняга. І такая тэндэнцыя на бліжэйшы перыяд захаваецца. Упершыню нараджалі 41,7% жанчын, у другі раз — 42,7%, а вось у трэці — толькі 10,7%. За апошняе пяцігоддзе колькасць патэнцыяльных маці зменшылася з 5945 да 4849 — на 19%. І гэты працэс будзе працягвацца. Значыць, магчымасцяў павялічыць нараджальнасць натуральным шляхам на Міёршчыне няма.

 

Пры тым агульная смяротнасць у нас стабільна высокая, яна за 9 месяцаў склала 17,1 на 1000 насельніцтва, што больш, чым па вобласці. Хаця гэта менш мінулагодняга. Увогуле, жыццёвы шлях сёлета закончыўся ў 383 нашых землякоў, сярод іх толькі адно немаўлятка, прычынай смерці якога сталі знешнія прычыны, а 82,2% — людзі непрацаздольнага ўзросту. Іх адолелі хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы (48,3%), старасць (21,4%), знешнія прычыны (10,8%), новаўтварэнні (8,5%).

 

Працаздольных памерла 66, у разліку на тысячу насельніцтва гэта больш сярэднеабласнога паказчыка. Тут асноўнымі прычынамі з’яўляюцца атручванне алкаголем, суіцыды, утапленні, дарожна-транспартныя здарэнні і пажары.

Заўважце яшчэ адзін негатыўны момант: сярод усіх памерлых кожны дзясяты быў у нецвярозым стане, а сярод ахвяр знешніх прычын алкагольнае ап’яненне выяўлена ў 64,3% выпадкаў. Аб якіх клопатах пра ўласнае здароўе нашых людзей можна гаварыць, калі более смерцяў ад атручвання алкаголем, ад хранічнай алкагольнай інтаксікацыі і цырозу печані!

 

А вось колькасць суіцыдаў змяншаецца.

Чамусьці “дама з касой” часцей наведвае населеныя пункты Міёрскага сельсавета, а людзей у працаздольным узросце — у Язненскім.

Насцярожвае, што цяжка вызначыць станоўчыя вынікі прафілактычнай работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця. А таму более хворых. Сёлета за 9 месяцаў медагляд прайшло 77,5% працаздольнага насельніцтва, сярод іх першую групу здароўя мае 12,2%, у 36,7% упершыню выяўлены хранічныя захворванні. Сярод тых, хто ведае пра свае праблемы са здароўем, лечыцца толькі кожны трэці. Вось таму более інфарктаў і інсультаў, выпадкаў інваліднасці і смерці. Ужо сёлета зарэгістравана 14 вострых інфарктаў міякарда, у 10 выпадках пацыенты ведалі пра сваю артэрыяльную гіпертэнзію, але не лячыліся.

 

Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту выяўлена ў 87 пацыентаў, з іх 65 не лячыліся.

Вось вынік такой сітуацыі: сёлета пярвічная інваліднасць у працаздольным узросце склала 43 выпадкі, летась быў 41.

Сёлетні медагляд школьнікаў яшчэ не завершаны, аднак ужо можна гаварыць, што 55,4% нашых дзяцей маюць розныя паталогіі. І здароўе вучняў пагаршаецца. Нават ва ўмовах выканання раённага плана па рэалізацыі нацыяльнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі. Аддзел адукацыі імкнецца выяўляць на ранніх стадыях сямейны недабрабыт, кантралюе занятасць падлеткаў у навучальны і пазаўрочны час. Аднак адной з галоўных праблем у маладзёжным асяродку з’яўляецца курэнне і спажыванне алкаголю.

 

На прафілактыку падлеткавага алкагалізму накіраваны заняткі ў гуртках, розныя конкурсы і спаборніцтвы, аздараўленчыя лагеры. Праводзяцца рэйды “Сям’я без насілля”, “Падлетак на канікулах”, тыдні прафілактыкі па розных напрамках. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне падтрымлівае пенсіянераў, інвалідаў і малазабяспечаных, займаецца працаўладкаваннем працаздольных. Сацыяльна неабароненыя слаі насельніцтва знаходзяцца пад апекай тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Умацоўваецца база фізкультурна-аздараўленчай работы. Адзначаны станоўчы вынік дзейнасці праваахоўчых органаў, менее ахвяр на дарогах і пажарах. Толькі гэтага недастаткова.

 

У ліпені-верасні ў раёне абмяжоўваўся продаж пладова-ягадных він, аднак пра эфектыўнасць такой кампаніі гаварыць яшчэ рана. Толькі намаганні па ўсіх напрамках прафілактычнай работы нельга аслабляць. Станоўчыя вынікі ў забеспячэнні дэмаграфічнай бяспекі стануць адчувальнымі, калі кожны чалавек усвядоміць, што яго асабістае здароўе залежыць ад клопатаў пра ўласны арганізм, пра здаровы лад жыцця.

 

А. СІВАЯ, галоўны ўрач ЦРБ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта