Авторизация
 

Турэцкая лазня па-беларуску

Адлюстраванне ў люстэрку не заўсёды нас радуе. А на сябе любімую патрэбны час, якога пастаянна не хапае. І часта пасля цяжкага працоўнага дня і дамашніх клопатаў хочацца проста расслабіцца ля тэлевізара. Як жа быць?

Дапаможа нам у гэтым турэцкая лазня — хамам — нядушная і вільготная. Асаблівасць яе — адсутнасць душавых і густая пара. Тэмпература ў ёй максімум 65 градусаў С, а адносная вільготнасць вышэй за 90%. Пара ў лазні такая шчыльная, што скрозь яе амаль нічога не бачна. Тут наведвальнікі саграюцца і распарваюцца на лежаку з гарачага мармуру, затым ім робяць інтэнсіўны масаж, мыюць мыльнай пенай пры дапамозе жорсткай валасяной рукавіцы і ў заключэнне абліваюць халоднай вадой.

 

У якасці карысных уласцівасцяў хамама трэба адзначыць наступнае:

•      чысціцца скура, адкрываюцца поры;

•      здымаецца стомленасць;

•      паніжаецца гарачка і вылечваецца прастуда;

•      адбываецца ачышчэнне арганізма;

•      стабілізуецца дыханне;

•      праходзяць болі.

Але ж мы не ў Турцыі — скажаце вы. Толькі арганізаваць хамам можна і ва ўласнай ваннай.

 

Напоўніце ванну вадой (не кіпнем), капніце ў яе 2-3 кроплі алею эўкаліпта, а ў ракавіну пусціце гарачую ваду, каб усё памяшканне запоўніла пара. І пачніце масіраваць жорсткай шчоткай скуру. Затым прыміце ванну, абавязкова расслабцеся і глыбока дыхайце духмянай парай. Купацца трэба не больш за 15 хвілін.

 

Апаласніцеся цёплай вадой, налажыце на цела ўвільгатняючы крэм і выпіце гарбату з травы (1 сталовую лыжку здробненага лісця крапівы, 1 чайную лыжку каранёў імбіру і заліце 0,5 л кіпеня. Настойвайце 10 хвілін і піце маленькімі глыточкамі.).

«Ванна Клеапатры»

Вазьміце 1 л свежага малака або пакуначак сухога. Растворыце яго ў цеплай вадзе. Прымаюць ванну 15-20 хвілін. Скура становіцца пяшчотнай і набывае прыгожы, здаровы колер.

Як кажуць, танна і сярдзіта! Лёгкай пары вам!

 

Т. ЗАЯЦ.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 361
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 642
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 642
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта