Авторизация
 

Наркаманіі — НЕ!

У вобласці на ўліку ў органах аховы здароўя стаіць каля тысячы чалавек, якія ўжываюць наркотыкі. Але іх рэальная колькасць яшчэ большая. Прычым, многія сістэматычна прымаюць наркотыкі і маюць фізічную залежнасць. У асноўным гэта маладыя людзі. Далучэнне да згубнай звычкі адбываецца ў месцах масавага адпачынку,  клубах, на дыскатэках. Дзеля чарговай дозы наркаман гатовы “падсадзіць на іголку” блізкага чалавека,  у першы раз нават бясплатна.

                                           

Хачу папярэдзіць тых, хто хоча паспрабаваць наркотык дзеля цікаўнасці. Ад гераіну, метадону залежнасць можа наступіць з першага прыёму. Не меншым злом з’яўляюцца і наркатычныя рэчывы расліннага паходжання — марыхуана і макавая саломка, якія лічуць “лёгкімі”.

 

У апошні час сярод моладзі шырока распаўсюджаны вельмі небяспечныя псіхатропныя рэчывы амфетамін і экстазі. Асабліва ў тых, хто вядзе актыўнае начное жыццё ў клубах і на дыскатэках.

 

Паважаныя бацькі, калі вы заўважылі, што ваша дзіця прымае наркотыкі, адразу прымайце меры! Толькі гэта можа зберагчы яго ад бяды. Павінна насцярожыць, калі падлетак стаў замкнёным, рэзка памяняў сяброў, часта хлусіць, нематывіравана знікае з дому, не цікавіцца сямейнымі праблемамі, памяняў інтарэсы, доўга спіць днём, часта ходзіць па пакоі ноччу і спатыкаецца аб прадметы. Звярніце ўвагу, калі сталі знікаць грошы, рэчы, дзіця вяртаецца дадому п’яным, але без паху алкаголю.

 

Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі папярэджваюць распаўсюджанне наркотыкаў. Устанаўліваюць факты, звязаныя з незаконным іх абаротам, прыцягваюць да адказнасці вінаватых. Сёлета ў гэтай сферы выяўлена больш за 200 злачынстваў, 38 з іх звязаны з продажам наркатычных і псіхатропных рэчываў. Большасць асоб, прыцягнутых да адказнасці, ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

 

За прыцягненне да ўжывання наркатычных, псіхатропных рэчываў і іх прэпаратаў прадугледжана да 5 гадоў пазбаўлення волі. Прычым, калі адпаведныя дзеянні прымяняліся ў адносінах двух і больш асоб, або непаўналетняга, з прымяненнем гвалтавання, ці тым, хто раней учыніў злачынства — ад 3 да 10 гадоў.

За незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў прадугледжана да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 

Незаконным з’яўляецца сяўба і вырошчванне раслін, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы. Калі на вашым участку расце мак або канопля, вас могуць аштрафаваць да 20 базавых велічынь. Калі ж займаецеся гэтым, збываючы прадукцыю, наступае крымінальная адказнасць і 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

 

Любую інфармацыю пра асоб, што ўжываюць наркатычныя рэчывы або ажыццяўляюць іх незаконны абарот, пра факты незаконнага продажу, захоўвання, перавозкі наркотыкаў, пасевы маку, каноплі паведамляйце па тэл. 102 або 4-12-02. Оперупаўнаважаны АУР РАУС Алег Леанідавіч Жук выслухае вас па тэл. 4-13-04 або 715-82-30. Ананімнасць гарантуецца.

 

А. ЖУК,

оперупаўнаважаны АУР РАУС.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта