Як пазбегнуць атручвання грыбамі?

Надыйшла грыбная восеньская пара. Аднак, каб не азмрочыць сабе гэтыя залацістыя дні, неабходны прытрымлівацца некаторых правілаў. Вось асноўныя:
—Не набывайце грыбы ў невядомых асобаў, бо прадукт можа быць забруджаны радыёнуклідамі, пестыцыдамі, солямі цяжкіх металаў.
—Збірайце толькі прыдатныя да яды грыбы, не бярыце тыя, што выклікаюць сумненне, невядомыя, старыя і хворыя.
—Старанна перабірайце і мыйце іх.
—Не замарожвайце сырыя грыбы.
—Перад прыгатаваннем папярэдне адварыце грыбы ў падсоленай вадзе 1-2 разы не менш 40 хвілін. Адвары злівайце.
—Пры гатаванні грыбных страў карыстайцеся толькі кулінарынмі кнігамі і праверанымі рэцэптамі.
—Не захоўвайце без холаду адвараныя грыбы і грыбныя стравы. Нават у халадзільніку пры тэмпературы ад 0 да +6 рэкамендуецца іх размяшчаць не больш чым на 1-2 сутак.
—Грыбныя стравы выключце з меню дзяцей да 12 гадоў, хворых і пажылых людзей, бо грыбы высокаалергенны і цяжказасваяльны прадукт.
—Пры кансерваванні грыбоў выкарыстоўваць лімонную кіслату або воцат.
—Не захоўвайце без холаду і па некалькі гадоў грыбныя кансервы.
—Калі крышка або банка з грыбнымі кансервамі ўздулася ці прадукт вам падаецца падазроным, ні ў якім разе не выкарыстоўвайце яго ў ежу, нават не дэгустуйце.
Беражыце сябе і блізкіх, не рызыкуйце здароўем!

Г. МАЦУК, урач-гігіеніст райЦГЭ.





0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.