Клещи кусаются больно

Міністэрства аховы здароўя інфармуе, што ў рэспубліцы з сакавіка па ліпень пацярпелых ад укусаў кляшчоў паболела на 2,6%.

 

А ў нашай вобласці 4,5 тысячы чалавек звярнуліся за дапамогай да медыкаў. Адначасова на 33,3% паболела асоб, якія захварэлі клешчавым энцэфалітам.

У Лідскім раёне зарэгістравана 13 выпадкаў клешчавога энцэфаліту, у тым ліку сярод непаўналетніх. Хворыя шпіталізаваны ў інфекцыйнае аддзяленне ЦРБ. Яны спажывалі сырое малако ад коз, гаспадары якіх таксама захварэлі. Усе тыя, хто піў казінае малако, знаходзяцца пад медыцынскім назіраннем. Супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў ачагах зараз працягваюцца.

 

У нашым раёне колькасць пацярпелых ад укусаў лясных кляшчоў застаецца на ўзроўні мінулага года. За 7 месяцаў да медыкаў на гэтай падставе звярнулася 67 чалавек, з якіх да 17 гадоў — 12. Гэта на леташнім узроўні. Выпадкаў захворванняў на клешчавы энцэфаліт у Міёрскім раёне не зарэгістравана. Двойчы выяўлена хвароба Лайма ў 2011 годзе.

Захоўвайце меры перасцярогі ад укусаў кляшчоў!

 

Р. МАЛІНОЎСКІ, галоўны санітарны ўрач раёна.

А. ТАНКАВІД, загадчык аддзела эпідэміялогіі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.