Бульбяная хвароба хлеба

Спараносныя бактэрыі выклікаюць развіццё ў хлебе бульбяной хваробы. Гэтыя бактэрыі шырока распаўсюджаны ў прыродзе, знаходзяцца на паверхні зерня і потым трапляюць у муку. Яны не баяцца высокай тэмпературы, а таму не страчваюць жыццяздольнасць і пры выпечцы хлеба. У час захоўвання, калі +30 градусаў і павышаная вільготнасць, цямнее і становіцца ліпкім мякіш, з’яўляецца непрыемны спецыфічны пах.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў, не варта купляць хлебабулачныя вырабы ў запас. Адзін раз у тыдзень трэба апрацоўваць хлебніцу 9% растворам воцатнай кіслаты, мыльным растворам і прасушваць. Не варта захоўваць хлеб у поліэтыленавых пакетах і ва ўпакоўцы. Лепш класці яго ў эмаліраваны посуд ці халадзільнік.

В. КАЛЯГА, начальнік лабараторыі хлебазавода.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.