Авторизация
 

Большасць педагогаў і нават многія медыкі маюць слабае ўяўленне пра аўтызм, а гэта выклікае цяжар пры ўстанаўленні дыягназу. Бацькі панічна баяцца звяртацца ў псіхіятрычную службу і імкнуцца вырашыць узнікшыя праблемы самастойна ці пры дапамозе псіхолагаў. Па прычыне скрытага характару захворвання цяжка меркаваць аб яго маштабах. Статыстыка сведчыць, што прыкладна 1% ад агульнай колькасці дзяцей дашкольнага ўзросту пакутуюць аўтызмам. Гэта азначае, што на практыцы кожная цэнтральная раённая паліклініка мае сярод сваіх пацентаў дзяцей з аўтызмам ці аўтызтычнымі расстройствамі.

Узнікае хвароба ў выніку спадчынных асаблівасцей, прыроджаных недахопаў развіцця, інфекцыйных захворванняў, стрэсаў, перанесеных жанчынай у час цяжарнасці, аслабленага імунітэту ў дзіцяці. Як ні дзіўна, да іх адносяцца і парушэнні ўсмоктваючай здольнасці кішэчніка. Гэта значыць, аўтызм могуць выклікаць нават перенесеныя дзіцём у раннім узросце дысбактэрыёзы. Да хваробы можа прывесці недахоп у арганізме асобных ферментаў, адказных за расшчапленне пэўных бялкоў. Фактарамі яго развіцця з’яўляюцца солі цяжкіх металаў і іншыя хімічныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў навакольным асяроддзі.

Аўтызм—гэта адыход дзіцяці ў яго ўласны свет, дзе яно жыве па ўласных канонах і толькі зрэдку выходзіць адтуль для зносін.

Аб пастаноўцы дыягназу можна меркаваць прыкладна з двух гадоў, калі дзіця пачынае размаўляць. Хвароба можа працякаць па-рознаму. Бывае, што дзіця спачатку наогул не размаўляе, а свае эмоцыі выказвае праз нехарактэрныя гукі. А здараецца, што малы развіваецца нармальна, умее размаўляць, аднак проста не хоча карыстацца гэтай магчымасцю.

Каб назначыць лячэнне хворым дзецям—неабходна правесці комплекснае абследаванне і скласці індывідуальную праграму. Пры гэтым медыцынская карэкцыя павінна цесна спалучацца з педагогікай. Праграма карэкцыі распрацоўваецца індывідуальна і працягваецца ўсё жыццё.

В. БАРАВІК, урач-псіхіятр.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта