Авторизация
 

На полі — сандружыны

22 чэрвеня на раённым стадыёне праводзіліся спаборніцтвы санітарных дружын. Тут сабраліся каманды мясакамбіната, камбікормавага завода і ЛПДС “Дзісна”. “Мерапрыемства праводзіцца ўжо трэці год, і дрэнныя ўмовы надвор’я яму не перашкаджаюць”, адзначыла старшыня РА “Чырвоны Крыж” Ганна Віктараўна Ліскова.

                                                                 

Начальнік РАНС Сяргей Уладзіміравіч Слізень і галоўны ўрач раённай бальніцы Алена Фёдараўна Сівая пажадалі ўдзельнікам удала выступіць і вызначыць мацнейшага. Камандуючы парадам А. І. Чарняўскі прадставіў прысутным судзейскую калегію. Права ўзняць сцяг атрымала каманда-пераможца мінулага года ЛПДС “Дзісна”. 

 

Мерапрыемства ўключала пяць этапаў. Пасля праверкі аснашчэння сандружын адбыліся спаборніцтвы па ўменні карыстацца ім, па рабоце ў ачагу камбінаванага паражэння, на пляцоўцы дэзактывацыі і частковай санапрацоўкі. Працавалі ў ачагу хімічнага паражэння і інфекцыйнага захворвання. Апошні этап — шпітальнае аддзяленне.

 

Галоўны суддзя Іосіф Казіміравіч Каплун агучыў вынікі спаборніцтваў. Першае месца заняла каманда Міёрскага камбікормавага завода і атрымала пераходны кубак, на другім — ЛПДС “Дзісна”, трэцяе — за мясакамбінатам, усе адзначаны Ганаровымі граматамі.

Абласны этап мерапрыемства адбыўся ў Баравусе Полацкага раёна 29 чэрвеня.

  

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 062
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 176
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 704
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 143
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 605
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 391
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 529
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 февраля 2020
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Именины 20 февраля 2020
Александр, Алексей, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта