Авторизация
 

Прыемных сноў

Сон — лепшае лякарства. А для таго каб яго эфектыўнасць была большай, вазьміце на заметку некалькі простых правіл.

 

1. Не ешце перад сном.

Калі вельмі захацелася перакусіць, зрабіце гэта не пазней чым за 2 гадзіны да сну. Прычым ежа павінна быць лёгкай—агародніна, фрукты, кісламалочныя прадукты.

 

2. Рэлаксацыя на карысць.

Шклянка цёплага малака з мёдам ці чай з мятай і мелісай, нядоўгая прагулка перад сном, лёгкі масаж дапамогуць расслабіцца і хутчэй апынуцца ў абдымках Марфея.

 

3. Кладзіцеся спаць не пазней за 22-23.00.

Для нармальнага начнога сну дастаткова 5-6 гадзін. Па біялагічных рытмах самы карысны час для гэтага — з 23.00 да 5.00. У любым выпадку ваш сон павінен захопліваць час ад 2 да 4 гадзін.

 

4. Спіце на цвёрдай роўнай паверхні.

Спаць на цвёрдым матрацы карысна тым, што не парушаецца кровазабеспячэнне спіннога мозга і іншых органаў, якія аказваюцца заціснутымі.

 

5. Чым меншая падушка — тым лепш.

Нізкае размяшчэнне галавы падчас сну падтрымлівае ў нармальным стане шыйны аддзел пазваночніка, паляпшае мазгавы кровазварот, спрыяе нармалізацыі ўнутрычарапнога ціску і нават папярэджвае ўтварэнне маршчын на твары і шыі.

 

6. Кладзіцеся на бачок.

Гэта самая лепшая поза для сну, але не выключаюцца і іншыя. Найменш карысна спаць на жываце.

 

7. Чыстая пасцель і свежае паветра.

Праветрывайце спальню перад сном і памятайце, што пасцельная бялізна павінна быць свежай, прыгожай і цёплай.

 

8. Не затрымлівайцеся ў ложку раніцай.

Паспрабуйце не паддавацца спакусліваму “ну яшчэ пяць хвіліначак”. Гэты час лепш прысвяціць лёгкім фізічным практыкаванням і прыемным водным працэдурам. Магчыма, спачатку будзе хацецца спаць, але памятайце, што такое жаданне не сапраўдная патрэба, а толькі прывычка арганізма. Потым яна пройдзе.

 

Падрыхтавала Кацярына СУРАВЕЦ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта