Авторизация
 

Увага: кляшчы галодныя!

Вясной ва ўсіх абласцях рэспублікі зарэгістраваны выпадкі ўкусаў кляшчамі. Толькі за сакавік пацярпелі 49 чалавек, з іх 23 дзеці. Летась за гэты ж месяц было ўсяго 8 укушаных. Хаця колькасць паразітаў паменшылася на 4,2%, іх ахвяр паболела на 8,3%.

З-за цёплага надвор’я ў красавіку людзі часцей “кантактавалі” з кляшчамі ў час выездаў на прыроду і работы на дачных участках, адпаведна павялічылася рызыка інфіцыравання энцыфалітам і хваробай Лайма. Эпідсітуацыя па інфекцыях, якія перадаюцца праз укусы кляшчоў, у апошнія гады становіцца напружанай.

 

Кляшчы, як правіла, чакаюць ахвяру, седзячы на траве ці галінцы хмызняку, і вельмі рэдка ўзнімаюцца на вышыню больш за метр. Таму звычайна яны чапляюцца за ногі чалавека, а потым паўзуць уверх у пошуках зручнага месца для прысмоктвання. Таму перыядычна сачыце за адзеннем, запраўляйце сарочку ў штаны, а штаны — ў шкарпэткі, карыстайцеся галаўным уборам ці капюшонам, каб не даць паразітам дабрацца да цела.

Кожныя 1-2 гадзіны аглядайце адзенне і адкрытыя ўчасткі цела. Можна карыстацца сродкамі хімічнай абароны.

 

Аматарам летніх паходаў трэба ведаць, што кляшчоў заўсёды больш каля сцежак. Таму не адпачывайце ля дарог. Іх больш у цяні, чым на сонечных сухіх палянах. Яны зімуюць у лясным подсціле, зімовай траве, могуць адтуль напасці на чалавека.

Пасля вяртання з паходу агледзьце ўсе рэчы, звярніце ўвагу на складкі, швы і кішэні.

Калі ж клешч прысмактаўся, звярніцеся да ўрача.

 

В. КУДРАЎЦАВА,

урач-бактэрыёлаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 643
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 151
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 51 034
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 965
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 711
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 477
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 439
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 мая 2019
Александр, Иван, Леонтий, Макар, Максим, Марк, Никита, Петр, Тихон

Именины 26 мая 2019
Александр, Василий, Георгий, Ефим, Макар, Сергей, Тарас, Юрий, Ирина

Госці краін
free counters
Партнеры сайта
Сайт Президента Республики Беларусь Витебское областное управление МЧС Витебский областной исполнительный комитет Миорский районный исполнительный комитет Открытие режимно-секретных органов, шифрование, криптография, лицензия Фсб.. Разработка проектов внутренних документов, необходимых для получения лицензии, разрешающей работу со сведениями, составляющими государственную тайну (далее по тексту - лицензии). Постановка организаций, которым по роду своей деятельности необходимо получение лицензии ФСБ, на обслуживание в области защиты государственной тайны в режимно-секретные подразделения (Первые отделы). Проведение специальной экспертизы организаций, при их допуске к проведению работ с использованием сведений...