Авторизация
 

Будучыня без тытуню

Праблема распаўсюджвання тытунёвай эпідэміі застаецца актуальнай. Сацыялагічныя даследаванні сведчаць, што ў Беларусі кураць больш 32% насельніцтва, у тым ліку пастаянна каля 22%. Да гэтай дрэннай звычкі ў асноўным далучаюцца юнакі і дзяўчаты ў 15-17 гадоў з-за жадання ўсё зведаць ці ад простай цікаўнасці.

 

Цана курэння для асобнага чалавека і грамадства вялізная: парушанае здароўе, кароткае жыццё і ранняя смерць. Спажыванне нікаціну выклікае збоі ў сардэчна-сасудзістай сістэме, ракавыя захворванні, туберкулёз, хранічныя хваробы гартані, бронхаў і лёгкіх, парушэнне сну, зніжэнне памяці, аслабленне ўвагі і патэнцыі. Вось і более наведвальнікаў ля ўрачэбных кабінетаў і ў бальніцах.

 

Сярод іншых вынікаў курэння — пажары і смерць у агні.

У рэспубліцы з 10 да 31 мая доўжыцца рэспубліканская акцыя “Беларусь супраць тытуню” пад дэвізам “Будучыня без тытуню”. На прафілактыку курэння накіраваны шэраг нарматыўных дакументаў, стварэнне тэрыторый, свабодных ад гэтай заганы, забарона рэкламы цыгарэт, павышанае патрабаванне да ўпакоўкі і якасці вырабаў.

 

Спыненне курэння цяпер разглядаецца як перспектыўны напрамак аздараўлення насельніцтва і павелічэння працягласці жыцця. Абаронім сябе, сваіх блізкіх і нашых дзяцей ад негатыўнага ўплыву тытуню!

 

З. МАЛІНОЎСКАЯ, загадчыца

санітарна-гігіенічнай

лабараторыі райЦГЭ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта