Авторизация
 

Ці варта пужацца “Е”?

Лепш ужываць у ежу тыя прадукты, якія не маюць фарбавальнікаў, кансервантаў, рэгулятараў кіслотнасці, разрыхляльнікаў і г.д. Аднак поўнасцю адмовіцца ад “Е” (а менавіта такой лічбай адзначаюцца розныя дабаўкі) не ўдасца, бо тады наогул спыніцца харчовая вытворчасць, апусцеюць прылаўкі магазінаў. А нам давядзецца самім лавіць рыбу, збіраць ягадыНадо ли пугаться "Е"? і грыбы. Не зможам ужываць ніякіх напіткаў, акрамя пітной вады і вясковага малака.

 

І ўсё ж якіх “Е” трэба баяцца? Іх назаву ў першую чаргу, бо яны забаронены Міністэрствам аховы здароўя, паколькі лічацца небяспечнымі, адмоўна ўплываюць на здароўе, садзейнічаюць развіццю злаякасных пухлін. Запомніце іх і асцерагайцеся: Е 103, Е 107,Е 121, Е 123, Е 125, Е 127, Е 130, Е 154, Е 164, Е 166, Е 209, Е 217, Е 233, Е 240, Е 284, Е 285, Е 305, Е 324, Е 370, Е 388, Е 389, Е 390, Е 399, Е 408, Е 425, Е 429, Е 441, Е 443, Е 447, Е 485, Е 486, Е 487, Е 488, Е 489, Е 491, Е 553в, Е 914, Е 916, Е 917, Е 918, Е 919, Е 922, Е 923, Е 924а,в, Е 925, Е 926, Е 929.

 

Аднак ёсць і тыя дабаўкі, якія, па сцвярджэнні спецыялістаў, практычна ніякай шкоды арганізму не наносяць, больш таго, яны дазволены для прымянення ў прадуктах, прызначаных для самых маленькіх дзяцей — ад нараджэння і да трохгадовага ўзросту. Мамам трэба ведаць пра такія “Е”: Е 170, Е 260-263, Е 270, Е 290, Е 296, Е 300-302, Е 304, Е 306-309, Е 322, Е 325-327, Е 330-336, Е 338-341, Е 354, Е 400-404, Е 407, Е 410. Е 412, Е 414, Е 415, Е 440, Е 450, Е 457, Е 471, Е 472а, Е 472ь, Е 472с, Е 473, Е 500-503, Е 507, Е 524-526, Е 551, Е 938, Е 939, Е 941, Е 1404, Е 1410, Е 1412, Е 1413, Е 1420, Е 1422, Е 1450. Іншых дабавак у дзіцячым харчаванні быць не павінна.

 

Усім наведвальнікам магазінаў трэба ўмець правільна чытаць этыкетку. Так, Е 100-182 — фарбавальнікі, Е 200-283 — кансерванты, Е 300-391 — антыакісляльнікі, Е 400-496 — стабілізатары кансістэнцыі (для загусцення, жэлеўтварэння), Е 500-580 — рэгулятары кіслотнасці, разрыхляльнікі, Е 620-642 — узмацняльнікі смаку і духмянасці.

 

Спецыялісты супакойваюць, што чалавек не ў стане столькі з’есці, каб атрымаць небяспечную дозу. Праўда, асобныя фарбавальнікі здольны выклікаць алергію. Але адчувальныя да іх людзі, як правіла, ведаюць пра гэта і самі рэгулююць сваё харчаванне.

 

І ўсё ж варта прыслухацца да асноўнай парады — больш есці свежых, сырых, замарожаных фруктаў і гародніны. Не трэба купляць прадукты з занадта працяглым тэрмінам захоўвання. Лепш адмовіцца ад перапрацаваных ці закансерваваных мясных прадуктаў, супоў з пакецікаў, чыпсаў і ім падобнага. Уключайце ў ежу больш прадуктаў, не прайшоўшых тэхналагічную апрацоўку ў прамысловых умовах. Напрыклад, замест каўбасы зварыце кавалачак мяса і зрабіце з ім бутэрброд. А сокі лепш прыгатаваць самім, бо карысці ад іх будзе больш, чым ад магазінных.

 

Па матэрыялах друку.

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 376
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 326
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 239
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 697
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта