Авторизация
 

Мама! Я цябе чую!

Пры нараджэнні ў сям’і немаўля, бацькі спадзяюцца, што яно будзе самым шчаслівым, удалым і здаровым. Аб тым, што ў такога доўгачаканага, любімага чалавечка могуць узнікнуць нейкія праблемы, не хоча думаць ніхто. Асабліва, калі яны датычаць слыху, паколькі вызначыць гэта не так проста. Відавочным становіцца адхіленне ў здароўі толькі тады, калі дзіця пачынае гаварыць, а з дрэнным слыхам, хутчэй усяго, не размаўляе. Адбываецца такое бліжэй да двух гадоў. Але ўважлівыя і любячыя бацькі абавязаны выявіць гэту праблему значна раней.

Чуе — значыць, думае

Слых для маленькага дзіцяці значна важней, чым для дарослага чалавека. Без яго малы проста не зможа нармальна развівацца. Зразумела стала гэта яшчэ ў даўнасці, калі вучоныя задаліся мэтай вывучыць паходжанне розных моў свету. Яны назіралі за здаровымі дзецьмі ўсіх рас, якіх даглядалі глуханямыя нянькі. Вучоныя хацелі пачуць, на якой мове малыя загавораць. Але яны не загаварылі наогул! Прычым, выраслі не толькі нямымі, але і разумова адсталымі.

 

Дрэнны слых — у спадчыну

Прычын, чаму здаровы на выгляд малы дрэнна чуе, можа быць мноства. Ад перанесеных частых атытаў да ўскладненняў пасля грыпу, адзёру, свінкі ці менінгіту. Пачатак можа быць закладзены, калі будучая мама перанесла інфекцыйнае захворванне, або ў яе былі цяжкія роды. Калі ж сярод родзічаў ёсць людзі з парушэннямі слыху, то бацькам трэба быць асабліва ўважлівымі.

Калі выявіць гэтую праблему ў дзіцяці да года і падабраць яму слыхавы апарат, то далейшае яго развіццё будзе ісці натуральна, і малы пачне размаўляць да двух гадоў, як і яго равеснікі.

Калі карэкцыю слыху правесці ў тры гады, то вопытны і граматны спецыяліст можа выратаваць яму мову. Малы навучыцца размаўляць, хоць і з пэўнымі адхіленнямі. Вучыцца такое дзіця зможа паспяхова, мысленне яго развіецца нармальна. Яно нічым не будзе адрознівацца ад сваіх сяброў.

Калі не вырашаць праблему да 5-гадовага ўзросту, то ўзнавіць мову будзе вельмі цяжка. Да гэтага перыяду чалавек атрымлівае асноўную частку інфармацыі аб навакольным свеце. Менавіта ў гэтым узросце фарміруюцца асноўныя рысы яго паводзін і характару.

Таму вельмі важна як мага раней выявіць парушэнні слыху.

 

Назірайце

На што бацькі павінны звяртаць увагу? Ім неабходна назіраць за дзіцём літаральна з нараджэння, каб не прапусціць першыя трывожныя «званочкі». Прасачыце, ці прачынаецца ваша дзіця ад гучных гукаў у пакоі — хадзьбы, тэлевізара, стуку. Вызначце, ці рэагуе яно на непрыемныя гукі, ці спыняецца есці грудное малако пры раптоўным з’яўленні пабочнага шуму.

 

Малое можа паварочваць вочкі ці галоўку на гук. Дарэчы, нованароджаны ўжо праз 48 гадзін пачынае пазнаваць голас маці.

Цяпер існуе мноства аб’ектыўных спосабаў праверкі слыху ў самых маленькіх дзяцей. Таму, калі ўзніклі нейкія апасенні, пацвердзіць іх або аправергнуць можна з дапамогай спецыяльных методык, якімі валодаюць урачы-сурдолагі. Яны даследуюць рэакцыю біятокаў мозга на гук, вымяраюць акустычны імпеданс сярэдняга вуха, праводзяць гульневую аўдыяметрыю. Галоўнае—вызначыць дыягназ як мага раней і пачаць лячэнне. Цяпер у рэспубліцы ўсё шырэй укараняецца кохлеарная імплантацыя, як адзін з найбольш эфектыўных спосабаў рэабілітацыі глухіх людзей. Гэта сістэма мерапрыемстваў, накіраваная на ўзнаўленне слыху. Аперацыя кохлеарнай імплантацыі праводзіцца ў свеце ўжо больш 30 гадоў, а ў нашай рэспубліцы — з 2000 года. Многія замежныя вучоныя лічаць яе адзіным дзейсным спосабам медыцынскай і педагагічнай рэабілітацыі глухіх дзяцей.

Чым раней малы атрымае такую дапамогу, тым больш паўнацэнным будзе яго развіццё.

Вольга ПАЗНЯК,

педагог-псіхолаг ЦКРНіР.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта