7 рекомендаций для здорового сна

Бяссонніца можа раптоўна «прыйсці» да зусім здаровага чалавека, прычым, у любым узросце. Недасыпанне, асабліва сістэматычнае, вядзе да ператамлення, знясілення нервовай сістэмы, захворванняў. Вельмі часта парушэнне сну з’яўляецца з-за няправільнай падрыхтоўкі да яго. Вось 7 парад, як пазбавіцца праблемы.

 

1. Для таго, каб у вас былі прыемныя сны, на вячэру трэба есці:

¦      макароны, рыс, бульбу, яны змяшчаюць вугляводы, якія спрыяюць выкіду гармону шчасця сератаніну;

¦      шакаладку, ёгурт, курыную грудку або цёплае малако з мёдам, яны спрыяюць выпрацоўцы гармону сну мелатаніну.

 

2. Да працэсу засынання рыхтавацца трэба загадзя. Калі вы нерваваліся ўвесь дзень, то вам вечарам не дапамогуць ніякія расслабляльныя рытуалы. Таму трэба час ад часу скідваць з сябе негатыўную энергію, расслабляцца, перыядычна адпачываць, па магчымасці шпацыраваць на свежым паветры.

 

3. Перад сном трохі пасядзіце ў крэсле-качалцы, што запавольвае актыўнасць мозга.

 

4. Не затрымлівайцеся ў ложку ў выхадныя. Захаванне рэжыму сну — аснова здаровага ладу жыцця. Каб быць здаровым і працаздольным, неабходна выпрацаваць звычку класціся спаць і ўставаць у адзін і той жа час.

 

5. Звярніце ўвагу на шпалеры ў спальні. Сцены павінны быць светлага далікатнага адцення. Гэта расслабляе і супакойвае. У той час, як чырвоны ўзбуджае нервовую сістэму і ўсяляе трывогу, а фіялетавы можа дастаўляць дыскамфорт, светла-сіні і пяшчотна-блакітны дзейнічаюць заспакаяльна. Спальня зялёнага колеру здымае разумовую стомленасць. Жоўты стварае адчуванне радаснага цяпла, з аранжавым трэба быць асцярожней—ён можа ствараць адчуванне «ціску сцен».

 

6. Засынанню спрыяе слабы шум. Поўная цішыня раздражняе арганізм.

 

7. Засынаць трэба ў прыбраным і праветраным памяшканні. Калі ў вас у спальні пыльныя паліцы, нагрувашчванне розных непатрэбных рэчаў, то гэта будзе правакаваць душэўны неспакой.

Прыемных вам сноў!

 

Падрыхтавала Т. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.