Факты о курении привела главный врач Миорской РЦГЭ

 Калі вы курыце, то такім чынам скарачаеце працягласць свайго жыцця.

Усе ведаюць пра шкоду курэння, але тым не менш кожны пяты жыхар планеты мае гэтую звычку. Нягледзячы на вялізную колькасць інфармацыйных кампаній, антытытунёвай рэкламы далёка не ўсе гатовы адмовіцца ад цыгарэты. Чаму і чым гэта небяспечна?

Тытунёвы дым утрымлівае шмат небяспечных хімічных элементаў і злучэнняў, якія ў малых дозах не прыводзяць да вострых атручванняў арганізма, але па меры назапашвання выклікаюць паступовае пагаршэнне здароўя. Канцэрагены павялічваюць верагоднасць з'яўлення і развіцця анкалагічных захворванняў. А такія фактары як ранні ўзрост пачатку курэння, звыш пачка цыгарэт у дзень, працяглы стаж курэння і злоўжыванне спіртнымі напоямі паскараюць гэты працэс.

Курэнне прыводзіць да раку лёгкіх, але гэта не адзінае анкалагічнае захворванне. Яно павышае рызыку смерці ад раку глоткі, гартані, стрававода, страўніка, шыйкі маткі, нырак, мачавога пузыра. Да таго ж негатыўна адбіваецца на правядзенні спецыяльнага лячэння пры ўзнікненні гэтых хвароб. Электронныя цыгарэты таксама выклікаюць паталагічныя змяненні ў арганізме, асабліва небяспечныя яны для дзяцей, падлеткаў і цяжарных жанчын. Іх аматары падвяргаюцца ўздзеянню таксічных хімічных рэчываў, многія з якіх выклікаюць рак.

Курыльшчык наносіць шкоду не толькі свайму, але і здароўю акружаючых. Атручванне арганізма адбываецца як пры курэнні, так і пасля яго. Пасіўнае курэнне небяспечнае, бо павышае рызыку развіцця анкалагічных захворванняў. Кінуць шкодную звычку ніколі не позна, але для гэтага трэба праявіць сілу волі.

Галіна ФЕДУКОВІЧ, галоўны ўрач РЦГЭ.

 

0 комментариев

Добавить комментарий