Как молочные продукты влияют на иммунитет, рассказывает врач-гигиенист из Миор

Ежедневно употребляя молочные продукты, мы защищаем себя от множества заболеваний и укрепляем иммунитет.

 Штодзённа ўжываючы малочныя прадукты, мы абараняем сябе ад мноства захворванняў і ўмацоўваем імунітэт.

Па багацці і разнастайнасці хімічнага саставу малако каровы пераўзыходзіць любыя іншыя прадукты харчавання. У ім утрымліваецца каля 50 розных мікра- і макраэлементаў. Асноўныя кампаненты – малочны тлушч, лактоза, казеін, лактаальбумін, лактаглабулін, якія сустракаюцца толькі ў малаку, а таксама вітаміны А, D, В, кальцый, фосфар, магній, натрый, цынк, калій і іншыя мінералы.

Тлушч і бялок (казеін), што ўтрымліваюцца ў каровіным малацэ, з’яўляюцца крыніцай энергіі для арганізма і будаўнічым матэрыялам для клетак. Дзякуючы лактозе – малочнаму цукру – будуецца здаровая мікрафлора ў кішэчніку, якая абараняе ад шкоданосных бактэрый. Лактоза марудна засвойваецца сценкамі страўніка і кішэчніка, аднак, дасягнуўшы тоўстага кішэчніка, яна стымулюе жыццядзейнасць бактэрый, што прадуцыруюць малочную кіслату, якая падаўляе развіццё гніласнай мікрафлоры.

У многіх дарослых страчваецца здольнасць зайсвойваць малако. У такім выпадку трэба замяніць яго кісламалочнымі прадуктамі: кефірам, смятанай, тварагом, ёгуртам і рознымі сырамі. Прабіётыкі (карысныя бактэрыі) кісламалочных прадуктаў паляпшаюць састаў карыснай мікрафлоры кішэчніка.

Адным з самых карысных малочных прадуктаў лічыцца тварог. У ім утрымліваецца як кальцый, так і фосфар, што важна для здароўя касцей і зніжае рызыку астэапарозу.

Між тым малако і малочныя прадукты могуць выклікаць алергічную рэакцыю ў людзей з непераноснасцю казеіну або лактозы. У абодвух выпадках трэба абмяжоўваць ці выключаць іх з рацыёну.

Ірына КІМ, урач-гігіеніст РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий