О том, как составить правильный рацион зимой, рассказывает врач-гигиенист Миорского РЦГЭ
gazeta 2-02-2025, 15:34 672 Здароўе
Для правильной работы иммунной системы важно, чтобы в организме хватало всего, из чего строится охрана организма: белков, аминокислот, полезных жиров, витаминов, макро - и микроэлементов. Наша задача-составить зимний рацион таким образом, чтобы вовремя пополнять запасы, при этом не перегружать пищеварительную систему избыточным питанием. Пища должна быть легкой, сбалансированной по составу и содержать нужные вещества в необходимом количестве.
Для правільнай работы імуннай сістэмы важна, каб у арганізме хапала ўсяго, з чаго будуецца ахова арганізма: бялкоў, амінакіслот, карысных тлушчоў, вітамінаў, макра- і мікраэлементаў. Наша задача – скласці зімовы рацыён такім чынам, каб своечасова папаўняць запасы, пры гэтым не перагружаць стрававальную сістэму залішнім харчаваннем. Ежа павінна быць лёгкай, збалансаванай па саставе і ўтрымліваць патрэбныя рэчывы ў неабходнай колькасці.
Важна не пераядаць, але і галадаць нельга. Аптымальны рэжым харчавання – чатыры – шэсць разоў на дзень невялікімі порцыямі. Галоўнае, каб перапынак паміж прыёмамі ежы не перавышаў тры – чатыры гадзіны.
У рацыён павінны ўваходзіць бялкі, тлушчы, клятчатка, вугляводы. Апошнія – энергетычна ёмісты кампанент ежы, выключаць які нельга, а вось выбіраць, якія менавіта ўжываць, можна. Варта адмовіцца ад тлустага крэма, салодкіх газіровак, цукру, пірожных, цукерак. Замест гэтых шкодных прадуктаў ешце свежыя фрукты і гародніну, сухафрукты, крыху мёду, а таксама крупы, піце кісялі.
Неабходны для нармальнай жыццядзейнасці цела бялкі. Іх можна атрымліваць з нятлустага мяса: цяляціны або ялавічыны, мяса трусоў, курэй ці індыкоў. Карысна ўключаць у рацыён стравы з фасолі і іншых бабовых.
Тлушчоў таксама не варта баяцца. Ліпіды – неабходны элемент клетачнай мямбраны. Недахоп тлушчоў ускладняе засваенне тлушчарастваральных вітамінаў, крытычна важных для ўмацавання імунітэту. Дастаткова адмовіцца ад шкодных, цяжкіх і аддаць перавагу карысным. Іх атрымліваюць з рыбы, алеяў, арэхаў, сметанковага масла. І нават свіное сала зрэдку можна.
Клятчатка абавязана быць у рацыёне і складаць значную яго частку. Яна ўтрымліваецца ў гародніне і фруктах, кашах і бабовых.
Суадносіны ў дзённым рацыёне павінны быць прыкладна такія: палову займаюць складаныя вугляводы і клятчатка, па чвэрці – бялковыя і тлустыя прадукты.
Ірына КІМ, урач-гігіеніст РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.