Неисчезающая проблема
gazeta 7-04-2012, 09:00 1 355 ЗдароўеТуберкулёз — небяспечнае інфекцыйнае захворванне, пры якім паражаюцца ўсе органы, але часцей усяго лёгкія. Штогод каля 3 млн. чалавек у свеце паміраюць ад яго, а яшчэ 8-10 млн. захворваюць.
Летась у раёне выяўлена 6 выпадкаў туберкулёзу (+1 да 2010), з іх з бацылавыдзяленнем — 3.
Узбуджальнікам туберкулёзу з’яўляецца мікабактэрыя або палачка Коха, адкрытая нямецкім вучоным у 1882 годзе. Крыніца заражэння — хворыя актыўнай формай туберкулёзу лёгкіх. Пры кашлі, размове, чханні яны выдзяляюць у паветра вялікую колькасць бактэрый, якія могуць доўга заставацца ў дрэнна праветрываемым памяшканні і трапляць у арганізм здаровага чалавека. Асаблівай рызыцы падвяргаюцца людзі з аслабленай імуннай сістэмай.
Аснову прафілактыкі складаюць меры, накіраваныя на павышэнне ахоўных сіл арганізма: захаванне правільнага рэжыму працы, рацыянальнае і збалансаванае харчаванне, адмова ад курэння, наркотыкаў, злоўжывання алкаголем, прыём полівітамінаў у вясенні перыяд, загартоўванне, заняткі фізкультурай. Яшчэ ўплываюць на гэта зніжэнне скучанасці і запыленасці памяшканняў, паляпшэнне работы вентыляцыйнай сістэмы.
У Беларусі супраць туберкулёзу праводзяць вакцынацыю нованароджаных і паўторную імунізацыю БЦЖ вакцынай дзяцей 7 (неінфіцыраваных) і 14 гадоў (для падлеткаў з павышанай рызыкай захворвання).
Для таго, каб папярэдзіць хваробу, прытрымлівайцеся правіл асабістай гігіены. У заражонага павінны быць па магчымасці асобны пакой, свой ложак, посуд і ручнік. Неабходна некалькі разоў на дзень праветрываць памяшканне, сістэматычна праводзіць вільготную ўборку, не радзей 1 разу ў месяц — генеральную з выкарыстаннем дэзінфіцыруючых сродкаў. Навучыце хворага карыстацца плявальніцамі для збору макроты і абеззаражваць іх.
Флюараграфічнае і бактэрыялагічнае абследаванні, штогадовыя агляды — надзейны спосаб выяўлення туберкулёзу лёгкіх і іншых хвароб органаў грудной клеткі.
Праблема туберкулёзу ў рэспубліцы знаходзіцца на дзяржаўным кантролі. Цяпер выконваецца ўжо трэцяя праграма на 2010-2014 гады.
Р. МАЛІНОЎСКІ,
галоўны дзяржсанурач раёна;
А. ТАНКАВІД,
загадчыца аддзела эпідэміялогіі ДУ “Міёрскі РЦГЭ”.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.