Авторизация
 

Рэпрадуктыўнае здароўе

Сярод інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, выдзяляюць венерычныя захворванні  — сіфіліс і ганарэю. Перадаюцца пераважна такім жа шляхам з паражэннем палавых органаў хламідыёз, трыхаманіёз, генітальны герпес і іншыя. Шэраг захворванняў  (напрыклад ВІЧ-інфекцыя, вірусныя гепатыты В і С і іншыя) могуць мець як палавы, так і не палавы шлях перадачы, пры гэтым паражаюцца іншыя органы.

 

Максімальны ўзровень захворваемасці ІППШ назіраецца ва ўзроставай групе 20-29 гадоў, найбольш сэксуальна актыўнай і сацыяльна значымай групе ў плане рэпрадуктыўнага здароўя. У раёне за мінулы год зафіксаваны 1 выпадак сіфілісу (у 2010-ым — 3; ганарэі — 2 (4). Захворванні запаленчага характару, выкліканыя хламідыйнай і герпетычнай інфекцыямі, з’яўляюцца прычынай бясплоднасці, невыношвання цяжарнасці, фарміравання фонавых захворванняў шыйкі маткі, кантактных крывацячэнняў, парушэння менструальнага цыклу.

 

Хламідыйная, урэаплазменная, цытаменалавірусная, герпетычная інфекцыі прыводзяць да ўнутрывантробнага інфіцыравання плода ці інфіцыравання нованароджанага, што ў сваю чаргу — да роста дзіцячай смяротнасці.

У апошнія гады асаблівую актуальнасць набыло інфіцыраванне вірусам папіломы чалавека, што павелічвае рызыку ўзнікнення анкалагічных захворванняў.

 

На жаль, у большасці выпадкаў ІППШ пацыенты толькі на стадыі ўскладненняў звяртаюцца да ўролагаў, хірургаў, акушэраў-гінеколагаў.

Да асноўнага праяўленняў ІППШ адносяцца сімптомы:

-      выдзяленні з палавых органаў;

-      боль унізе жывата;

-      рэзь у час мочаспускання;

-      запаленне ці пачырваненне палавых органаў;

-      генітальныя язвы;

-      кроў у мачы.

Індывідуальная прафілактыка ІППШ:

-      ні ў якім разе не выкарыстоўвайце чужыя мачалкі, ручнікі і іншыя рэчы асабістай гігіены;

-      строга выконвайце правілы інтымнай гігіены і патрабуйце гэтага ад свайго партнёра;

-      пазбягайце палавых кантактаў з людзьмі з высокай рызыкай інфіцыравання;

-      перад палавым актам упэўніцеся, што ў вашага партнёра адсутнічаюць знешнія прыкметы венерычных захворванняў (сып на палавых органах, падазроныя выдзяленні з іх);

-      памятайце, што прэзерватыў толькі змяншае, але не выключае магчымасці заражэння.

Калі вы заўважылі ў сябе якія-небудзь праяўленні ІППШ, звярніцеся ў райпаліклініку (кабінет №38) на прыём да дэрматавенеролага або задайце пытанне па тэлефоне даверу 4-27-92. Абследаванне на ВІЧ-інфекцыю праводзіцца ў працэдурным кабінеце райпаліклінікі і ў любой медустанове раёна.

 

М. ДЗЯРКАЧ,

урач-інфекцыяніст. 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта