О правильном рационе питания рассказала врач-гигиенист РЦГЭ Ирина Ким из Миор

В зрелом возрасте хуже усваиваются полезные вещества, иначе расходуется энергия, изменяются обменные процессы. Улучшить пищеварение, избавиться от тяжести в желудке, поддержать нормальный уровень сахара в крови поможет правильный рацион.

У сталым узросце горш засвойваюцца карысныя рэчывы, інакш расходуецца энергія, змяняюцца абменныя працэсы. Палепшыць страваванне, пазбавіцца ад цяжару ў страўніку, падтрымаць нармальны ўзровень цукру ў крыві дапаможа правільны рацыён. 

Людзям ва ўзросце 60+ пажадана размяркоўваць прыёмы ежы на чатыры – пяць разоў з улікам сутачнай каларыйнасці. Гэта дазволіць паскорыць метабалізм. Асноўныя прынцыпы рацыянальнага харчавання пажылых людзей:

v энергетычная збалансаванасць. Рэкамендуецца не пераядаць і адмовіцца ад вялікай колькасці тлушчоў і вугляводаў. Тлустыя гатункі рыбы і мяса, цукар, хлебабулачныя вырабы, выпечка і нават кашы ўносяць дысбаланс у абмен рэчываў і негатыўна ўплываюць на здароўе. Любая ежа павінна быць у меру;

v прафілактыка атэрасклерозу. Захворванні сасудаў лічацца адной з асноўных прычын скарачэння працягласці жыцця. Рызыку іх узнікнення можна кантраляваць з дапамогай харчавання. Так, калі выбіраеце паміж мясам і рыбай, аддайце перавагу рыбе. Карысна ўжываць кісламалочныя прадукты, фрукты і гародніну, якія садзейнічаюць зніжэнню ўзроўню халестэрыну;

v разумная разнастайнасць. У тыднёвым меню павінны быць крупы, макаронныя вырабы, мяса, рыба, яйкі, малочныя прадукты, гародніна, фрукты;

v вітамінна-мінеральныя дабаўкі. Арганізм не заўсёды можа атрымаць неабходныя харчовыя рэчывы з тэрмічна апрацаванай ежы, таму трэба звярнуць увагу на біядабаўкі;

v перавага лёгкім прадуктам. Ежа павінна лёгка засвойвацца. Перавагу ў меню варта аддаваць рыбе і кісламалочным прадуктам. Ад вэнджанага мяса, сала, грыбоў і бабовых лепш адмовіцца, бо яны доўга пераварваюцца і могуць негатыўна ўплываць на работу страўнікава-кішэчнага тракта;

v ежа павінна выклікаць апетыт. У многіх пажылых людзей прытупляецца пачуццё голаду, яны пачынаюць есці радзей і без задавальнення. Каб гэта кампенсаваць, у стравы можна дабаўляць крыху спецый, якія паляпшаюць апетыт, а таксама цыбулю, часнок і зеляніну. Кіслыя фрукты (яблыкі, апельсіны) валодаюць здольнасцю выклікаць апетыт, таму іх можна ўжываць у невялікай колькасці незадоўга да асноўнага прыёму ежы. 

Ірына КІМ, урач-гігіеніст РЦГЭ. 
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.