Напоминаем меры профилактики сальмонеллеза вместе с врачом-эпидемиологом из Миор Еленой Тонковид

Снижение заболеваемости сальмонеллезом отмечено на Миорщине. За семь месяцев не регистрировалось случаев сальмонеллезного энтерита, за аналогичный период в прошлом году их было пять. Однако напомнить меры профилактики лишним не будет.

Зніжэнне захворваемасці на сальманэлёз адзначана на Міёршчыне. За сем месяцаў не рэгістравалася выпадкаў сальманэлёзнага энтэрыту, за аналагічны перыяд летась іх было пяць. Аднак нагадаць меры прафілактыкі лішнім не будзе.

Сальманэлёз – вострае кішэчнае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца павышэннем тэмпературы цела, ванітаваннем, ірвотай, шматра-
зовым вадкім стулам. Выклікаюць яго мікраарганізмы, што могуць знаходзіцца ў мясе жывёл і птушак, у яйках курэй і хатніх вадаплаўных птушак.

Пры пакаёвай тэмпературы сальманэлы захоўваюцца ў знешнім асяродку некалькі месяцаў, устойлівыя да салення і вэнджання. У малочных прадуктах, салатах, халадцы, паштэтах яны яшчэ і размнажаюцца, не змяняючы выгляд і смак страў.

Папярэдзіць хваробу можна. Для гэтага:

v  купляючы прадукты харчавання, звяртайце ўвагу на тэрміны прыдатнасці і ўмовы захоўвання;

v  мяса, птушку, кулінарныя вырабы з іх захоўвайце ў халадзільніку ўпакаванымі, яйкі – у спецыяльных ячэйках;

v  разрабляйце сырое мяса і птушку з прымяненнем асобных дошчачак і нажоў;

v  мяса і птушку пасля раздзелкі добра апрацоўвайце тэрмічна;

v  яйкі перад ужываннем прамывайце ў праточнай вадзе і варыце ўкрутую;

v  прыгатаваныя стравы, якія не падвяргаліся перад ужываннем тэрмічнай апрацоўцы, захоўвайце ў халадзільніку, а лепш ешце адразу пасля прыгатавання;

v  не купляйце харчовыя прадукты, асабліва мясныя і малочныя, у прыватнікаў на стыхійных рынках;

v  выконвайце правілы асабістай гігіены: добра мыйце рукі з мылам, асабліва перад ежай і падчас яе прыгатавання, пасля прыходу з вуліцы, пасля наведвання туалета.

Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела) санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий