Как перенести жару комфортно рассказала врач-эпидемиолог (заведующий отделом) из Миор Елена Тонковид

Способностьпереноситьжаруу каждого человека индивидуальнаи зависитот адаптационныхвозможностейорганизма. Многиеотдыхаютна пляжах, забываяоб опасностидлительногопребыванияна солнце, что может привести к перегреву и солнечному удару.Этому способствуют температуравоздухаот 25 градусов, высокая влажность.Наиболее часто проблемывозникаютулюдей, страдающихзаболеваниямисердечно-сосудистой и эндокринной систем, пожилых, беременных женщин и кормящих матерей, маленьких детей.

Здольнасць пераносіць спякоту ў кожнага чалавека індывідуальная і залежыць ад адаптацыйных магчымасцей арганізма. Многія адпачываюць на пляжах, забываючы пра небяспеку доўгага знаходжання на сонцы, што можа прывесці да перагрэву і сонечнага ўдару. Гэтаму спрыяюць тэмпература паветра ад 25 градусаў, высокая вільготнасць. Найбольш часта праблемы ўзнікаюць у людзей, якія пакутуюць на захворванні сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм, пажылых, цяжарных жанчын і кормячых маці, маленькіх дзяцей.

Пераграванне – сур’ёзны стан, які ўзнікае ў выніку ўздзеяння высокіх тэмператур і суправаджаецца павышэннем тэмпературы цела і паталагічнымі змяненнямі розных функцый арганізму. Першыя сімптомы на фоне нармальнай тэмпературы цела: нарастальная слабасць, стомленасць, галаўны боль, смага, пачырваненне і вільготнасць скуры, пачашчэнне дыхання, шум у вушах, ванітаванне, ірвота, узмоцненае потавыдзяленне, слабасць сардэчнай дзейнасці, рэдкае і нерытмічнае дыханне. Магчымы страта прытомнасці і сутаргі.

Сонечны ўдар – гэта паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы ў выніку ўздзеяння прамых сонечных промняў на галаву. Ён можа праявіцца не толькі падчас знаходжання на сонцы, але і праз 6-8 гадзін.

Каб папярэдзіць яго, прытрымлівайцеся наступных рэкамендацый:

v абмяжуйце час знаходжання на вуліцы, асабліва з 11 да 16 гадзін;

v на пляжы не знаходзьцеся на сонцы доўга, выкарыстоўвайце павеці;

v выбірайце адзенне з лёгкіх натуральных тканін – бавоўны, лёну, шоўку – светлых тонаў і непрылеглага сілуэта, каб забяспечыць целу дастатковы паветра- і цеплаабмен. Адмоўцеся ад абутку на абцасах, каб пазбегнуць ацёчнасці ног;

v прымяняйце касметыку ад сонца;

v захоўвайце пітны рэжым. Лепш ужываць негазіраваную ваду. Скарэкціруйце харчаванне, аддаўшы перавагу гародніне і фруктам, ад тлустай і салёнай ежы пажадана адмовіцца. Каб абараніць сябе ад вострых кішэчных інфекцый, прадукты трэба падвяргаць тэрмічнай апрацоўцы. Нельга пакідаць прыгатаваную ежу пры пакаёвай тэмпературы звыш дзвюх гадзін. І ў халадзільніку захоўваць яе доўга не варта. Купляйце толькі свежыя і цэлыя фрукты і агародніну. Для іх мыцця і піцця выкарыстоўвайце кіпячоную ці бутыляваную ваду. Пры першых прыкметах харчовага атручвання звяртайцеся да ўрача;

v пазбягайце інтэнсіўных фізічных нагрузак;

v не забывайцеся пра асабістую гігіену. У спёку нельга акунацца ў халодную ваду ці прымаць ледзяны душ, бо рэзкая змена тэмпературы можа справакаваць спазм сасудаў і выклікаць праблемы з сэрцам, а пераахалоджванне – прастудныя захворванні і нават пнеўманіі. Цёплы душ або ванна наладзяць натуральную тэрмарэгуляцыю;

v разумна выкарыстоўвайце кандыцыянер. Каб не было рэзкага перападу тэмператур пры выхадзе на вуліцу, у памяшканні трэба ставіць яе крыху ніжэй, чым звонку – градусаў на пяць. Да таго ж кандыцыянер павінен знаходзіцца на адлегласці два-тры метры ад чалавека і размяшчацца так, каб не было скразняка.

Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела) санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий