Авторизация
 

Пра журавіны

О клюкве Журавіны называюць у нас “балотным вінаградам”. Аднак гэтае параўнанне не падыходзіць, бо нашы балотныя ягады багацейшыя на арганічныя злучэнні.

                                                       

Журавіны змяшчаюць цукры і вялікую колькасць арганічных кіслот, сярод якіх амаль палову складае лімонная. Таму гэты карысны прадукт з’яўляецца моцным пастаўшчыком вітаміна С, які спрыяе павышэнню імунітэту.

Пектынавыя рэчывы журавінаў лёгка звязваюць радыёактыўныя элементы і цяжкія металы, забяспечваючы іх вывад з арганізма і надзейную абарону чалавека ад трапляючага ўнутр іанізуючага выпраменьвання.

 

Журавіны багатыя дубільнымі рэчывамі, мінеральнымі злучэннямі калію, фосфару, натрыю, а таксама жалезам, марганцам, алюмініем, цынкам, нікелем, малібдэнам, хромам і серабром.

У народнай медыцыне журавіны выкарыстоўваюць для лячэння захворванняў мочавыводзячых шляхоў. Сок у гэтым выпадку п’юць асобна або ў сумесі з іншымі. Акрамя таго, свежы журавінавы сок, морс і экстракт папярэджваюць утварэнне некаторых відаў камянёў у нырках, нармалізуюць халестэрынавы абмен, перашкаджаюць утварэнню тромбаў.

 

Журавіны аказваюць моцнае супрацьмікробнае дзеянне. З-за выражанага антысэптычнага эфекта іх рэкамендуюць ужываць для хуткага зажыўлення гнойных ран і апёкаў. Прымочкі са свежага соку робяць пры лішаях і сухой экзэме.

 

Журавіны рэкамендуюць ужываць цяжарным пры ацёках, пры варыкозным расшырэнні вен, павышаным ціску і як полівітамінны сродак, асабліва ў пачатку цяжарнасці. Прыкметна зніжаецца рызыка развіцця анкалагічных захворванняў.

 

Для прыгатавання мазі з журавінаў бяруць дзве сталовыя лыжкі спелых ягад, расціраюць і адціскаюць цераз марлю. Сок змешваюць з ланалінам і вазелінам (па 50 г). Захоўваюць прадукт у халадзільніку. Мазь мае супрацьзапаленчае і антысептычнае дзеянне і прымяняецца пры захворваннях скуры.

 

Пры ангіне змешваюць 200 г соку журавін з трыма сталовымі лыжкамі мёду і палошчуць сумессю горла 2-3 разы ў дзень. Пасля працэдуры выпіваюць па 1-2 сталовай лыжкі раствору, патрымаўшы яго спачатку ў роце.

 

Сок журавінаў, змяшаны ў роўных прапорцыях з бурачным, прызначаюць пры гіпертаніі і сасудзістых спазмах. Гэта ўмацоўвае і павышае трываласць крывяносных сасудаў, робіць іх больш эластычнымі.

К. КАРНЯЛЮК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта