Авторизация
 

Абмарожанні: што рабіць?

Па глыбіні абмарожанняў выдзяляюць наступныя ступені: — бледная скура, пры саграванні з’яўляюцца пачырваненні і ацёкі, 2 — ёсць пухіры, 3 — паражэнне ўсіх слаёў скуры, 4—глыбокае паражэнне скуры і падскурнай тлушчавай клятчаткі мышцаў. Прычыны праблемы могуць быць рознымі, асноўныя з іх — неадпавядаючыя надвор’ю адзенне (павінны быць у добрым стане гузікі і засцёжкі) і абутак (не можа быць цесным). А сыры абутак рэзка павышае цеплаправоднасць.

 

Цяпер прыкладна палова абмарожанняў фіксуецца ў стане алкагольнага ап’янення. Але неабходна адзначыць, што нязначная колькасць “моцных” напояў (100-200 грамаў) спрыяе саграванню ў халодны час.

 

Пры абмарожанні ўзнікае ўмераны боль, ацапяненне пэўных зон, аняменне, падобнае да “поўзання мурашоў”, бледнасць. Канечнасць становіцца халоднай, адчувальнасць абмежавана аб’ёмам руху ў суставах, пры глыбокіх пашкоджаннях праз 4-5 гадзін з’яўляюцца пухіры.

 

Першая дапамога пры абмарожанні зводзіцца да сагравання  і ліквідацыі болю. Пацярпелага як мага хутчэй неабходна даставіць у цёплае памяшканне, пераапрануць у сухое цёплае адзенне, ухутаць, даць гарачае піццё. Абмарожаныя ўчасткі расціраюць цёплымі чыстымі рукамі або мяккай тканінай да пачырванення. Неабходна апрацаваць раны спіртаўтрымліваючым растворам, накласці цяплоізалюючую павязку. Памятайце, што хуткае саграванне гарачай вадой або іншымі сродкамі можа прывесці да трамбозу спазмаваных сасудаў. Нельга расціраць паражоныя ўчасткі снегам, гэта прыводзіць да пашкоджання тканак, а ў некаторых выпадках інфіцыруе і развівае гнойныя працэсы. У выпадку з’яўлення балявых рэакцый прымаюць абязбольвальныя сродкі.

 

І. ГАРБАЧОЎ,

загадчык хірургічнага

аддзялення.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта