Авторизация
 

ІППШ. Прафілактычныя мерапрыемствы

16 лютага 2012 года праводзіцца Адзіны Рэспубліканскі Дзень прафілактыкі інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Цяпер іх больш 125.
  Выдзяляюць традыцыйныя венерычныя захворванні, самыя тыповыя з іх сіфіліс і ганарэя. У другую групу па класіфікацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўключаны хваробы, што перадаюцца галоўным чынам палавым шляхам, з пераважным паражэннем палавых органаў (хламідыёз, мікаплазмоз, урэаплазмоз, генітальны герпес і інш.). Існуе таксама шэраг захворванняў, якія могуць мець як палавы, так і іншы шлях перадачы, з пераважным паражэннем іншых органаў (ВІЧ, вірусныя гепатыты В і С, цытамегалавірусная інфекцыя і інш.)

Эпідэмічная сітуацыя па ІППШ у рэспубліцы і вобласці застаецца напружанай. У апошнія гады намецілася тэндэнцыя да зніжэння захворваемасці: за  мінулы колькасць нанова зарэгістраваных хворых на сіфіліс знізілася на 19,9% і склала 13,39 на 100 тысяч насельніцтва, ганарэю—на 15% (37,48 на 100 тысяч) у параўнанні з 2010-ым. Аднак летась у вобласці зарэгістравана больш тысячы хворых урагенетальным хламідыёзам, больш 2 тысяч з трыхаманіязам і тры тысячы з бактэрыяльным вагінозам.

У раёне за 2011 год знізіўся ўзровень захворваемасці сіфілісам у 3,8 раза, ганарэяй—у 2,4, урагенітальным хламідыёзам—у 1,1, трыхаманіязам—у 1,2. Максімальны назіраецца ва ўзросце 20-29 гадоў, у найбольш сексуальна актыўнай і сацыяльна значымай групе ў плане рэпрадукцыйнага здароўя. Запаленчыя хваробы, выкліканыя ІППШ, з’яўляюцца прычынай бясплоднасці, невыношвання цяжарнасці, фарміравання фонавых захворванняў шыйкі маткі, кантактных крывацёкаў, парушэнняў менструальнага цыклу. Яны прыводзяць да ўнутрывантробнага інфіцыравання плода і інфіцыравання нованароджанага, што ў сваю чаргу выклікае рост перынатальнай і дзіцячай смяротнасці.

У большасці выпадкаў ІППШ працякаюць безсімптомна, таму пацыенты звяртаюцца да ўрача ўжо на стадыі развіцця ўскладненняў. Каб пазбегнуць хваробы, выконвайце наступныя рэкамендацыі. Ні ў якім выпадку не карыстайцеся чужымі мачалкамі, ручнікамі і іншымі асабістымі прадметамі. Строга прытрымлівайцеся правілаў інтымнай гігіены і патрабуйце таго ж ад партнёра. Сексуальныя адносіны лепш мець толькі з адным чалавекам. Пазбягайце палавых кантактаў з людзьмі з высокай рызыкай інфіцыравання. Перад палавым кантактам упэўніцеся, што ў вашага партнёра адсутнічаюць знешнія прыкметы венерычнага захворвання (сып на  палавых органах, падазроныя выдзяленні з іх). Абавязкова карыстайцеся прэзерватывам.

Памятайце, што выяўляць і лячыць палавыя інфекцыі лепш на ранніх стадыях, калі нічога не непакоіць. Толькі спецыяльнае лабараторнае абследаванне можа пацвердзіць наяўнасць інфекцыі, а ўрач—прызначыць лячэнне.

Паклапаціцеся пра здароўе, сваё і будучых дзяцей!

Р. МАЛІНОЎСКІ,

галоўны санурач раёна,

А. ТАНКАВІД, загадчыца

аддзела эпідэміялогіі ДУ “Міёрскі РЦГЭ”.

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 529
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 87 147
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 115
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 573
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 699
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 июля 2020
Андрей, Григорий, Иван, Матвей, Михаил, Петр, Степан, Тимофей, Фаддей, Дина, Яков, Филипп

Именины 12 июля 2020
Григорий, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта