Алкаголь зацягвае – не патанi

 Здароўе насельніцтва – адна з галоўных умоў эфектыўнай рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. У апошнія гады актуальныя пытанні прафілактыкі п’янства, алкагалізму, а таксама смяротнасці ад знешніх прычын.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, злоўжыванне алкаголем знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын смяротнасці пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Сярэдняя працягласць жыцця ў яго аматараў на 15-20 гадоў карацей, чым у тых, хто не мае гэтай шкоднай звычкі. Амаль кожны чацвёрты алкаголік хоць раз спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. З п’янствам звязана палова ўсёй злачыннасці. Злоўжыванне алкаголем мужам ці жонкай забірае ад 40 да 70 % бюджэту сям’і. З гэтай з’явай звязана каля паловы ўсіх скасаванняў шлюбаў і пераважная большасць выпадкаў сацыяльнага сіроцтва. У краіне кожнае сёмае дарожна-транспартнае здарэнне ўчыняюць нецвярозыя вадзіцелі.

Захворваемасць наркалагічнымі расстройствамі ў Віцебскай вобласці летась склала 178,56 на 100 тысяч насельніцтва. Пры гэтым ад хранічнага алкагалізму пакутавалі 166,15 на 100 тысяч насельніцтва. Залежнасці сярод жаночай паловы склалі 75,5, гэты паказчык да мінулагодняга ўзроўню знізіўся на 4,8 %. Выяўлены непаўналетнія, якія ўжываюць алкаголь і іншыя псіхаактыўныя рэчывы, іх 425,81 на 100 тысяч дзіцячага насельніцтва.

Ад атручвання алкаголем па вобласці летась памерлі 256 чалавек, за першае паўгоддзе сёлета – 116. Чым не нагода задумацца?

Па пытаннях прафілактыкі і лячэння алкагольнай залежнасці звяртайцеся да ўрача псіхіятра-нарколага па месцы жыхарства або ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі па адрасе: стацыянар – пасёлак Віцьба, вул. Цэнтральная, 1а, тэл 69 29 60, дыспансер – г. Віцебск, вул. Камуністычная, 1/3, тэл. рэгістратуры 61 45 80, псіханаркалагічнае аддзяленне паліклінікі № 1 з ананімным прыёмам – г. Віцебск, вул. Церашковай, 30, тэл. 61 45 76.

Кругласутачна працуе тэлефон даверу 61 60 60.

Алеся ЛЮБЕЗНЫХ, памочнік урача-гігіеніста РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий