Нягледзячы на тое, што каронавірус ідзе на спад, расслабляцца нельга. Вірус здольны мяняць сваю структуру і паражаць чалавека зноў. Дапамогуць простыя меры перасцярогі.
Найбольш небяспечны ён для дзяцей і пажылых, паколькі ёсць рызыка развіцця ўскладненняў. Таксама варта быць асцярожнымі людзям з хранічнымі захворваннямі лёгкіх: бранхіяльнай астмай, хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх. Небяспечны каронавірус і для тых, хто пакутуе ад хранічных захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы – прыроджаных парокаў сэрца, ішэмічнай хваробы і сардэчнай недастатковасці. Варта берагчы сябе цяжарным, медыцынскім і работнікам сфер і грамадскага транспарта, харчавання.
Інфекцыя перадаецца ад хворага чалавека да здаровага праз дробныя кропелькі сліны або слізі, якія выдзяляюцца падчас чхання, кашлю, размовы. Магчыма і кантактная перадача. У залежнасці ад віду ўзбуджальніка па ступені выяўленасці і па варыянтах спалучэння могуць значна адрознівацца сімптомы. Сярод іх павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі, агульнае недамаганне, слабасць, галаўны і боль у мышцах, зніжэнне апетыту, ванітаванне і рвота, магчымы кан’юнктывіт і панос.
У сярэднім хвароба доўжыцца каля пяці дзён. Калі тэмпература трымаецца даўжэй – магчыма, што ўзніклі ўскладненні. Лячэнне павінна праходзіць пад кантролем урача. Абавязковы ложкавы рэжым, паўнацэннае харчаванне і ўжыванне вялікага аб’ёму вадкасці. Варта заставацца дома, каб не заражаць акружаючых.
Самы эфектыўны спосаб засцярогі, як ад каронавіруса, так і супраць грыпу – штогадовая вакцынацыя. Перш за ўсё прышчапіцца варта тым, хто ўваходзіць у групу рызыкі. Трэба выконваць меры прафілактыкі: добра мыць рукі; пазбягаць кантактаў з тымі, хто кашляе; прытрымлівацца здаровага ладу жыцця; піць шмат вадкасці; рэгулярна праветрываць пакой і ўвільгатняць паветра; радзей наведваць людныя месцы, а калі бываеце – выкарыстоўваць маску; пазбягаць абдымкаў, пацалункаў і поціскаў рук пры сустрэчах; не чапаць твар, вочы і нос нямытымі рукамі.
Таццяна МАСЛА, урач-інфекцыяніст ЦРБ. Фота для ілюстрацыі.