Пра ўзнікненне і распаўсюджанне, шляхі перадачы ВІЧ-інфекцыі і меры перасцярогі гутарылі з дзесяцікласнікамі СШ № 2 у тэрытарыяльным цэнтры на сустрэчы, прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам.
Тэматычны відэаролік аб праблеме СНІДу ў свеце нагадаў старшакласнікам пра небяспечныя наступствы легкадумных паводзін і беражлівыя адносіны да сябе. Атрыманыя веды школьнікі замацавалі, разгадваючы красворд і адказваючы на пытанні. З дапамогай анкеты вызначылі, ці знаходзяцца яны ў групе рызыкі.
Для самых актыўных удзельнікаў супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі падрыхтавалі сувеніры. Псіхолаг ТЦСАН Зінаіда Равецкая і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвога Крыжа Ганна Ліскова ўручылі падлеткам буклеты з актуальнай інфармацыяй.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.