1 ДЕКАБРЯ — ВСЕМИРНЫЙ ДЕНЬ БОРЬБЫ С СПИДОМ

 Сёлетняя тэма Сусветнага дня – «Час для роўнасці», а сімвалам застаецца чырвоная стужка, якая азначае падтрымку, спачуванне і надзею на будучыню без СНІДу.


Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з ВІЧ жывуць 38,4 мільёна чалавек. З пачатку эпідэміі ад звязаных са СНІД захворванняў памерлі 40,1 мільёна. На 1 лістапада ў Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам налічваецца каля 24 тысяч чалавек. Найбольшая колькасць новых хворых рэгіструецца ва ўзроставай групе 35 – 49 гадоў. Пераважае палавы шлях перадачы, на долю якога даводзіцца звыш 80 % упершыню выяўленых выпадкаў.


У Віцебскай вобласці на 1 лістапада зарэгістравана 1 810 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, жывуць з ёй 1 379. За студзень – кастрычнік выяўлены 71 новы хворы. Найбольш неспрыяльныя горад Наваполацк, а таксама Полацкі, Аршанскі, Талачынскі, Лёзненскі, Пастаўскі раёны.

У Міёрскім раёне зафіксавана 14 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. За студзень – кастрычнік выяўлены адзін новы хворы.


Знешне здаровы, але заражаны ВІЧ, чалавек становіцца крыніцай інфекцыі да канца жыцця. Пасля таго, як вірус трапіў у арганізм, можа прайсці да 15 гадоў, перш чым з’явяцца першыя сімптомы хваробы. Калі не лячыцца, ВІЧ няўхільна разбурае імунную сістэму чалавека і пераходзіць у канчатковую стадыю – СНІД (сіндром набытага імуннага дэфіцыту).


Перадаецца ВІЧ трыма шляхамі: «кроў у кроў» – пры выкарыстанні нестэрыльных іголак, шпрыцаў, раствораў для ін’екцый, інфіцыраванай донарскай крыві; палавым шляхам – пры любым неабароненым (без прэзерватыва) палавым кантакце; ад маці да дзіцяці – падчас цяжарнасці, пры родах і кармленні грудзямі.


Спыніць ВІЧ/СНІД можна толькі сумеснымі намаганнямі, у тым ліку выконваючы меры перасцярогі. Для гэтага варта захоўваць вернасць аднаму палавому партнёру, не ўжываць наркотыкі, выкарыстоўваць толькі індывідуальныя прадметы асабістай гігіены. Медыцынскія і касметычныя маніпуляцыі найлепш праводзіць у спецыялізаваных установах. Найчасцей абследавацца на ВІЧ. Прайсці тэсціраванне, у тым ліку ананімнае, можна ў любой установе аховы здароўя, дзе ёсць працэдурны кабінет. Набыўшы тэст у аптэцы, рэальна зрабіць гэта ў хатніх умовах. Своечасовае выяўленне і лячэнне хваробы папярэджвае яе распаўсюджанне і запавольвае развіццё.


Дзяржава гарантуе лячэнне ВІЧ-інфекцыі ўсім хворым. 87 % людзей у нашай рэспубліцы атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію, захоўваючы такім чынам працягласць і якасць жыцця. 

У аснове прафілактыкі – здаровы лад жыцця. Гэта штодзённая фізічная актыўнасць, рацыянальнае харчаванне, загартоўка арганізма, паўнацэнны адпачынак, адмова ад шкодных звычак і пазбяганне стрэсаў. Плюс бяспечныя і адказныя паводзіны. 


Алена ТАНКАВІД,  урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела) РЦГЭ.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий