Авторизация
 

Зло пад маскай вэйпа. Пра шкоду электронных цыгарэт расказала псіхолаг ТЦСАН з Міёр Зінаіда Равецкая.

88

 Курыць цыгарэты шкодна. Пра гэта не ведаюць хіба што немаўляты. Курыць вэйп бяспечна, упэўнены многія дарослыя і падлеткі. Электронныя цыгарэты сталі альтэрнатывай і  канкурэнтам звычайным, тоячы пад выдуманай маскай бясшкоднасці пагрозу здароўю. Развейваем міфы пра бяспечны вэйп з псіхолагам ТЦСАН Зінаідай РАВЕЦКАЙ.


– З электроннымі цыгарэтамі дзеці знаёмяцца ўжо ў дзесяць гадоў. Каб быць у трэндзе і не адставаць ад равеснікаў, спрабуюць «электронкі», адмаўляючы іх шкоду, – заўважае Зінаіда Феафанаўна. – Між тым пазбавіцца ад шкоднай звычкі дзіцяці нашмат складаней, паколькі працягвае фарміравацца арганізм. Пік курэння выпадае на пачатак пераходнага ўзросту. Гэта 7 – 8 класы.

 

Вытворцы вэйпаў упэўніваюць у бясшкоднасці сваёй прадукцыі, у што шчыра вераць спажыўцы.

 

– Электронныя цыгарэты ўяўляюць такую ж пагрозу для здароўя, як і звычайныя. Часта ў вадкасць для вэйпаў дадаюць спецыяльныя растваральнікі для выпарэння сумесі. Пры награванні гэтыя хімікаты ператвараюцца ў аэразоль, аднак іх частка ў выглядзе кропель трапляе і асядае ў лёгкіх. Параўнальна нядаўна з’явілася новая хвароба – EVALI, якую выклікаюць электронныя цыгарэты. Яна падобна да вострай двухбаковай пнеўманіі. У большасці выпадкаў хворыя становяцца пацыентамі аддзялення рэанімацыі і маюць патрэбу ў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Частыя смяротныя вынікі. Сярэдні ўзрост хворых не больш за 20 гадоў.

Тоіць у сабе небяспеку і сам прыбор. Да прыкладу, у кастрычніку ў Салігорску 16-гадовая дзяўчына трапіла ў бальніцу з апёкамі твару і рук. У яе руках узарвалася электронная цыгарэта.

 

Як і звычайныя цыгарэты, «электронкі» шкодзяць не толькі здароўю, але і кашальку.

 

– Так, у Беларусі электронныя цыгарэты з 2019 года прыроўнены да звычайных. Штраф за «парэнне» ў грамадскім месцы, напрыклад, у школе, – да чатырох базавых велічынь.

 

Як Вы заўважылі, падлеткі спрабуюць вэйп, імкнучыся за моднымі тэндэнцыямі, жадаючы быць сваімі ў кампаніі равеснікаў. Ці можна сцвярджаць, што прычыны курэння як электронных, так і звычайных цыгарэт у першую чаргу псіхалагічныя.

 

– Так і ёсць. Да шкоднай звычкі могуць прывесці няўпэўненасць у сабе, высокая ўнушальнасць, цяжкасці ў зносінах. Сярод найбольш распаўсюджаных прычын – супрацьстаянне соцыуму, калектыву, сям’і. Падлеткі такім чынам часам акрэсліваюць свае асабістыя граніцы. Дзецьмі ў першую чаргу кіруе цікаўнасць, у другую – жаданне быць падобнымі да дарослых.

 

Найлепшы спосаб перастаць курыць – зусім не пачынаць. А як развітацца са шкоднай звычкай тым, хто паспеў адчуць яе сумніўную асалоду.

 

– Перастаць курыць у адзін дзень складана. Пры такім падыходзе востра праяўляецца сіндром адмены, што дасягае піку ў першыя 24 – 72 гадзіны. Паступова непрыемныя адчуванні слабеюць і знікаюць на працягу трох – чатырох тыдняў.

Пачынаць трэба з усведамлення праблемы. Важна заручыцца падтрымкай блізкіх і памятаць пра асабістую адказнасць. Дапамогуць змена абстаноўкі і новыя моманты ў звыклым распарадку дня. Паспрыяюць станоўчаму выніку хобі, прагулкі, спорт.


Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта