Міжнародны Дзень памяці памерлых ад СНІДу праходзіць на Міёршчыне

Міжнародны Дзень памяці памерлых ад СНІДу праходзіць у трэцюю ня- дзелю мая. Дата заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем эпідэміі ВІЧ, да інтарэсаў людзей, якія жывуць з інфекцыяй. Гэта бяда можа мець дачыненне да кожнага.

Па дадзеных сусветнай статыстыкі, з ВІЧ жывуць 37,7 мільёна чалавек. За ўвесь перыяд назірання ад спадарожных СНІДу хвароб у свеце памерлі 36,3 мільёна. У Беларусі налічваецца звыш 24 тысяч чалавек з ВІЧ-пазітыўны статусам. 
У Віцебскай вобласці на 1 мая з ВІЧ жыло 1 359 чалавек, 412 памерлі. Пераважае палавы шлях перадачы захворвання – 83 % (за ўвесь перыяд назірання), за першы квартал бягучага года – 95 %. Самыя высокія паказчыкі захворваемасці ва ўзроставых групах 30 – 39 гадоў (65 %) і 40 – 49 гадоў (20 %). 

На Міёршчыне зарэгістравана 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (за ўвесь перыяд назірання), з ВІЧ жывуць восем чалавек. Летась зарэгістраваны адзін хворы, за мінулы перыяд сёлета новых не выяўлена. 

Дзякуючы дасягненням сучаснай медыцыны ВІЧ-інфекцыя больш не смяротны прысуд. Пры своечасовым выяўленні захворвання і пачатку лячэння антырэтравіруснымі прэпаратамі можна жыць доўга і паўнацэнна.  
Прафілактыка ад заражэння носіць комплексны характар і накіравана на змяненне рызыкоўных паводзін на адказныя адносіны да ўласнага здароўя і правільны лад жыцця. 

АЛЕНА ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг (загадчык аддзела) РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.