Авторизация
 

Лячыць аператыўна i эфектыўна

 На пасяджэнні па супрацьдзеянні каронавіруснай інфекцыі Прэзідэнт расставіў акцэнты па ўсіх тэмах, якія хвалююць грамадства ў сувязі з пандэміяй і пад’ёмам захворваемасці як у рэгіёнах, так і ў Беларусі ў цэлым.

 

аспект. У краіне прадпрымаецца ўсё магчымае для лячэння і выратавання жыццяў, але на адпаведныя мерапрыемствы затрачваюцца немалыя сумы. Сёлета з рэспубліканскага бюджэту на ахову здароўя выдаткавана звыш 7,6 мільярда рублёў, ці 5 % ад ВУП. Ужо патрацілі каля 6 мільярдаў. З рэзервовага фонду Прэзідэнта будуць выдзелены дадатковыя сродкі на барацьбу з COVID-19.

 

Без прымусу, па поклічы сумлення маскі насіць

 

Прэзідэнт упэўнены, што ўрачы павінны лячыць людзей. Кантраляваць, ці апранулі людзі маскі ў горадзе, – не іх задача. Выкарыстоўваць ахоўныя сродкі ці ігнараваць – права грамадзян, але пакараць іх за непаслухмянасць у нашай краіне няма заканадаўчых падстаў. І Прэзідэнт не прымаў падобнага рашэння, каб прымушаць. Трэба прасіць. Пра гэта папярэдзіў міліцыю, санэпідэмслужбу. Аднак было б добра, каб у гандлёвых кропках, у транспарце ўсе былі ў масках.

Свая вакцына – бліжэй да цела

«Правільна спецыялісты сказалі: вакцына – гэта не панацэя ад таго, што чалавек не захварэе. Але смяротнасць сярод вакцынаваных амаль нулявая», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Зусім мала прышчэпленых сярод тых, хто цяжка пераносіць хваробу.

 
«Які можна зрабіць вывад – вакцына дапамагае. Па крайняй меры, нам трэба пражыць да наступнага лета. Вакцына тут нам добрае падспор’е. Далей жыццё пакажа, як дзейнічаць, што рабіць. І мы мудра паступілі, калі дамовіліся, што сваю вакцыну, якую ўжо ў прабірцы маем, выпусцім у абарот у 2023 годзе», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. Гэта рашэнне матывавана тым, што на той момант, магчыма, будзе абсалютна новы штам кавіда. Таму якраз вырабім сваю вакцыну і прыстасуем да таго віруса, які будзе цыркуляваць.

 

У стацыянарах не ператрымліваць, планавую дапамогу не адмяняць

 

У цэлым па краіне задзейнічана толькі каля 50 % апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, таму дадаткова закупляць гэта дарагое абсталяванне немэтазгодна. Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў міністра аховы здароўя, што працягласць знаходжання пацыентаў у стацыянары будзе ўзята на асаблівы кантроль.
«У нас дакладна выбудаваная сістэма. Назіраем на амбулаторным лячэнні: сімптомы, тэмпература, закашляўся, страціў смак і іншае. Шпіталізуем пры пэўных паказчыках. Лечым. Пайшла нармальная дынаміка, выздараўлівае чалавек – дадому. Не трэба па 7 – 10 дзён трымаць тых, хто не мае ў тым патрэбу», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што рэабілітацыю пасля кавіда можна прайсці ў санаторыях.
У бальніцах палова ложкаў задзейнічана пад кавід. Не варта забывацца, што людзі хварэюць і на анкалогію, церпяць ад астмы, сардэчна-сасудзістых праблем. Іх таксама трэба лячыць. Прэзідэнт запатрабаваў не адмяняць планавую медыцынскую дапамогу, як пра гэта паведамлялася раней. Аперацыі, кансультацыі, іншыя маніпуляцыі павінны ісці сваёй чаргой.

 

Місію штабаў – узмацніць

 

Рэгіянальныя штабы па рэагаванні на сітуацыю з COVID-19 былі арганізаваны па даручэнні Кіраўніка дзяржавы яшчэ ў лістападзе 2020 года. Адказнымі за іх работу вызначылі губернатараў і памочнікаў Прэзідэнта, а ў склад увайшлі найлепшыя ўрачы-інфекцыяністы, прадстаўнікі медыцынскай навукі, іншыя спецыялісты. «У мяне такое ўражанне, што вы слаба, мякка кажучы, ўпрагліся ў гэты воз. Пакуль працуем не з поўнай аддачай і не ў поўным аб’ёме. Але хачу папярэдзіць, што перш за ўсё вы нясеце адказнасць за тую вобласць, куды вы накіраваны», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
З яго слоў, менавіта профільныя спецыялісты штабаў адказваюць за прыняцце неабходных мер у супрацьдзеянні каронавірусу, а пасля ўжо губернатары.

 
Прэзідэнт таксама адзначыў, што не павінны заставацца ў баку ад рашэння надзённых праблем і ўпаўважаныя Кіраўніка дзяржавы, і яго памочнікі, якія працуюць у абласцях.
«Пераканальна прашу падключыцца ў поўнай меры да арганізацыі лячэння людзей на месцах», – падкрэсліў беларускі лідар.

 

Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 января 2022
Антон, Виктор, Георгий, Иван, Павел, Савелий, Антонина

Именины 29 января 2022
Иван, Максим, Петр, Неонила

Госці краін

free counters
Партнеры сайта