Авторизация
 

Як было б добра, калі б да ножкі кожнага малога, які з’яўляецца на свет, быў прычэплены асабісты дапаможнік па яго выхаванню! І калі б усім новаспечаным бацькам рабілі прышчэпку—супрацьяддзе ад паўтарэння памылак іх бацькоў! А яшчэ хацелася б, каб ва ўсіх людзей, якія займаюцца выхаваннем дзяцей—маці і бацькаў, бабуль і дзядуляў, педагогаў і сяброў—былі спецыяльныя ўстройствы для чытання думак. Тады б яны разумелі б правільна намеры малых і не дапускалі б памылак у выхаванні! І як было б добра, калі б кожнае дзіця расло здаровым, шчаслівым, вольным!

На жаль, на маленькіх ножках няма ніякіх інструкцый, не існуе пакуль прыбораў для чытання думак, вакцын у дапамогу бацькам.

Каб адказаць на ўзнікаючыя ў працэсе выхавання малога пытанні, кожнаму з бацькоў неабходна для пачатку ўспомніць тыя праблемы, якія былі ў яго сям’і, дзяцінстве. Яны не маглі не ўздзейнічаць на яго, яго адносіны з другой паловай, спосабы выхавання дзяцей. Трэба ўспомніць усё, каб адэкватна ацэньваць сваё сённяшняе жыццё, штосьці паправіць. Часта ж бывае, што чалавек, якога білі ці прыніжалі бацькі ў дзяцінстве, пачынаючы сямейнае жыццё, сам так жа адносіцца да ўласных малых, забывае свой сумны вопыт. Калі ацаніць сябе, можна многае выправіць.

Акрамя таго, каб набыць разуменне з дзецьмі, кожнай сям’і добра было б аднавіць цэласнасць сямейных каранёў: без пачуцця роду ў мінулым, без устанаўлення разумення са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі будзе цяжка разлічваць на разуменне ў зносінах з наступным пакаленнем.

Псіхолагам часта даводзіцца слухаць скаргі на няўдзячных дзяцей, якім было аддадзена столькі сіл і часу, а яны не адпавядаюць ускладзеным на іх надзеям і не любяць бацькоў так, як на гэта разлічвалася. На самой справе дзеці нам нічога не павінны. Мы далі ім жыццё так, як нашы бацькі нам.

Скардзіцца на неразуменне дзяцей, на іх праблемы ў культуры стала нормай. Толькі пачніце размову аб малых, і вам кожная трэцяя маці раскажа, якія немагчымыя праблемы існуюць у яе дзяцей ці ў яе з дзецьмі. І яны могуць быць як трошкі перабольшаныя (дрэнныя паводзіны, замкнутасць малога), так і зусім рэальнымі (наркотыкі, уцёкі з дому). Сродкі выпраўлення становішча ўсе выбіраюць розныя: ад натацый да рамяня, жорсткага рэжыму і нават поўнага раўнадушша. Ні адзін з іх не з’яўляецца вартым увагі выйсцем.

Чаму ў бацькоў узнікаюць праблемы з дзецьмі?

Мы жывём у часы змен, і яны робяць наша жыццё больш складаным, адбіваючыся на ўсім, нават на сям’і. Раней усё было зразумела: быў патрыярхальны, аўтарытарны стыль адносін. Сёння ўзнікаюць супярэчнасці: старэйшыя лічаць, што жыць трэба так, як прывыклі яны, а рэальнае жыццё паказвае, што гэта немагчыма. Хутка мяняюцца нормы існавання, у тым ліку сямейныя. Яшчэ 15 гадоў таму маці-адзіночка была выключнай з’явай, а газеты пісалі аб тым, што дзіця, выхаванае ў такой сям’і, непаўнацэннае. Зараз выявілася, што праблема была не ў адзіноце маці, а толькі ў адносінах грамадства да гэтага пытання. І, акрамя таго, сітуацыя, калі жанчына выхоўвае малога адна, зараз стала нормай і нікога не здзіўляе. Тыя ж пераўтварэнні адбыліся за апошнія дзесяцігоддзі і з грамадзянскімі шлюбамі. Ніхто іх ужо не асуджае і не глядзіць коса на людзей, якія не сталі афармляць адносіны. І дзеці з такіх сем’яў не толькі не адчуваюць нейкіх нязручнасцей пры зносінах са сваімі равеснікамі, а нават часта не задаюцца пытаннем, ці распісаны іх бацькі.

Паступова нават самым кансерватыўным бацькам становіцца зразумела, што кіраваць дзецьмі, даючы ім уласны эталон жыцця, нельга—малыя не прымаюць бацькоўскіх установак, у іх іншыя каштоўнасці. У выніку у бацькоў парушаецца пачуццё ўзаемаразумення з дзецьмі, і з’яўляюцца страхі—за сям’ю, за дзіця, за сябе. А ўжо з гэтай вечнай праблемы “бацькоў і дзяцей” вырастаюць многія іншыя: адзінота старых, паламаныя сямейныя жыцці дзяцей. Мы самі будуем бар’ер. Яны не здольны на тое, каб зразумець адзін аднаго, падставіць плячо—яны чужыя людзі, нават размаўляюць на розных мовах!

Калі бацькі скардзяцца на дзіця, у якога праблемы ў паводзінах або начныя кашмары,—яны ўпэўнены, што псіхолаг назаве прычыну, парадзіць, што рабіць, дасць лекі—і ўсё выправіцца. І бываюць вельмі здзіўлены, калі ён тлумачыць, што “віна”, на самой справе, як у люстэрку, адбівае праблемы бацькоў. Часцей усяго начныя страхі дзяцей, заіканне, рассеянасць ці канфліктнасць—гэта іх неўсвядомленая спроба дапамагчы бацькам! Дзеці “выклікаюць агонь на сябе”—і тым самым адцягваюць увагу старэйшых ад іх праблем, бацькі засяроджваюцца на парушэннях, якія з’яўляюцца ў паводзінах малога, аб’ядноўваюцца ў барацьбе з цяжкасцямі, а часцей за ўсё дзіця толькі гэтага і дабіваецца!

Як жа навучыцца мець зносіны з такімі няпростымі малымі? Як людзі з розных сем’яў, уступіўшы ў шлюб, складаюць адзінае цэлае? Як сказваюцца напружаныя адносіны ў сям’і на дзіця?

Ці могуць самі бацькі адолець гэтыя праблемы? Мала хто можа сам паставіць “дыягназ”. Для таго каб разам з псіхолагам дапамагчы малому справіцца, трэба спачатку высветліць прычыну. А потым—захацець яе ліквідаваць.

В. ПАЗНЯК, педагог-псіхолаг.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении {days} дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2022
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2022
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта