Совет всем: прививайтесь!

 Добры настрой і шчасце пануюць у доме, калі ўсе родныя здаровыя.

 

У перыяд пандэміі каронавіруснай інфекцыі так важна ўсіх зберагчы. Міярчане Аксана і Алег Падзява (на здымку) знайшлі надзейны спосаб: вакцыніраваліся. Аддалі перавагу «Спутнік V». Маці Аксаны Марыя Аляксандраўна даўно на заслужаным адпачынку, але таксама ўмацавала імунітэт пры дапамозе кітайскай вакцыны. Сям’я ўпэўнена: прышчэпкі сваю эфектыўнасць на працягу ўжо некалькі соцен гадоў, што з імі жыве чалавецтва, даказалі. Дзякуючы ім адышлі ў нябыт многія небяспечныя хваробы. Ёсць спадзяванне, што і пра каронавірус хутка ўсе забудуць, калі будзе масавая вакцынацыя. Парада ўсім: прышчапляцца і заставацца здаровымі. 

 

Фото з архіва сям’і ПАДЗЯВА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.