Авторизация
 

Каронавірусу бой – дозай вакцыны

 COVID-19 – складаная інфекцыя, якая можа прывесці да цяжкіх наступстваў ці трагічнага выніку. Спыніць пандэмію дапаможа вакцынацыя, прычым масавая, тады вірус перастане імкліва распаўсюджвацца сярод людзей.
 
Многія катэгарэчна выступаюць супраць прышчэпкі, што можна патлумачыць. Выпрабаванні прэпаратаў яшчэ не завершаны, невядомы дакладны тэрмін, на працягу якога дзейнічае імунітэт. Ды і ў інтэрнэце шмат супярэчлівай інфармацыі. Аднак існуе нямала пераканальных аргументаў на карысць імунізацыі.

 

- Для вакцынацыі ў нас выкарыстоўваюцца Гам-КОВІД-Вак (Спутнік V) расійскай і беларускай вытворчасці, інактываваная кітайская вакцына супраць SARS-CoV-2 (клеткі Веро). Эфектыўнасць «Спутнік V» складае каля 92 % у папярэджанні заражэння вірусам SARS-CoV-2 і стопрацэнтна абараняе ад цяжкіх форм захворвання. Іншымі словамі 92 прышчэпленых са ста не захварэюць у выпадку сутыкнення з інфекцыяй. Астатнія восем у сілу індывідуальных асаблівасцей могуць перахварэць, але без цяжкіх наступстваў.
Эфектыўнасць кітайскай вакцыны складае звыш 70 %.
 
- Цяжкія, а тым больш лятальныя вынікі пасля ўвядзення «Спутнік V» не зарэгістраваны, а да шэрагу замежных вакцын ёсць нямала пытанняў.

- Перад прышчэпкай пацыентаў дасканала аглядаюць урачы, што засцерагае ад непрадказальных наступстваў.
 
- Прышчэпленыя не могуць захварэць на COVID-19 ці выдзяляць пасля гэтага SARS-CoV-2, бо ў арганізм жывы вірус не ўводзіцца. Аднак заразіцца можна напярэдадні, у прамежку паміж дозамі, калі выпрацоўваецца імунітэт, ці адразу пасля вакцынацыі. Паўнацэнная абарона фарміруецца ў 92 % імунізаваных праз 7 – 42 дні пасля ўвядзення другога кампанента.

 

- Поствакцынальны імунітэт больш моцны, чым постінфекцыйны. У ходзе трэцяй стадыі клінічных выпрабаванняў вакцыны «Спутнік V» даказалі, што ўзровень віруснейтралізуючых анціцел у 1,3 – 1,5 раза вышэй у вакцынірававаных, чым у перахварэлых. Каб сфарміравалася абарона, «Спутнік V» уво- дзяць у два этапы: спачатку кампанент І, праз тры тыдні – кампанент ІІ у дозе 0,5 мл. Кітайскай прышчапляюць з інтэрвалам 21 – 28 дзён.

 
Бываюць сітуацыі, калі другі кампанент не атрымліваюць у прызначаны тэрмін, напрыклад, узнікла вострае захворванне або абвастрылася хранічнае, ці іншыя праблемы. У такім выпадку час наступнай дозы вызначыць урач. Як сцвярджае дырэктар НІЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі Аляксандр Гінцбург, мінімальны інтэрвал паміж увядзеннем І і ІІ кампанентаў «Спутнік V» можна павялічыць з 21 да 90 дзён, кітайскай вакцыны - з 28 да 56 дзён.

 
У Беларусі ў 2021 – 2022 гадах плануецца ахапіць прышчэпкамі не менш за 60 % насельніцтва краіны ў цэлым, і ў кожным рэгіёне. Гэта дапаможа знізіць інтэнсіўнасць распаўсюджання віруса. Адгукнёмся масава на заклік вакцыніравацца!

 
Галіна ФЕДУКОВІЧ, галоўны ўрач РЦГЭ.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта