Клещи стали активнее
gazeta 4-05-2021, 16:26 2 867 Здароўе
Кляшчы – пераносчыкі інфекцыйных захворванняў, з якіх часцей за ўсё рэгіструецца хвароба Лайма (лайм-барэліёз).
Любімыя мясціны кляшчоў – зацененыя і вільготныя лісцевыя і змешаныя лясы з густым травастоем і падлескам. На дрэвах не сядзяць. Канцэнтруюцца на траве, па абочынах лясных сцяжынак. Падпільноўваюць ахвяру на ўзроўні да 1 – 1,5 метраў ад зямлі. Максімальная актыўнасць кляшчоў прыпадае да 12 гадзін дня і пасля 18-ці, калі спадае спякота. Здольны адчуваць пах чалавека на адлегласці да дзесяці метраў. Прысмоктванне кляшчоў не балючае і практычна непрыкметнае. Самыя ўразлівыя месцы – галава, шыя, падмышкавыя ўпадзіны, грудная клетка, пахавыя складкі.
Летась у арганізацыі аховы здароўя Віцебскай вобласці па медыцынскую дапамогу пасля ўкусаў кляшчоў звярнуліся 3 323 чалавекі, з якіх 1 206 дзяцей. На клешчавы энцэфаліт захварэлі чатыры пацярпелыя, на хваробу Лайма – 122. На Міёршчыне за мінулы год зарэгістравалі 11 выпадкаў прысмоктвання, у ліку ахвяр шэсць дзяцей. Хваробай Лайма заразіўся адзін чалавек.
Пацярпеламу пасля самастойнага выдалення кляшча неабходна звярнуцца да ўрача-інфекцыяніста ці тэрапеўта па месцы жыхарства не пазней за 72 гадзіны для прызначэння прафілактычнага лячэння. Кожны мае права самастойна звярнуцца ў мікрабіялагічную лабараторыю ЦГЭ для даследавання знятага насякомага. Паслуга платная. Тэрміны дастаўкі не ўстанаўліваюцца. Бясплатны аналіз праводзіцца па накіраванні арганізацыі аховы здароўя тым асобам, у якіх ёсць медыцынскія супрацьпаказанні да прыёму лекаў, а таксама цяжарным і кормячым грудзямі.
У мікрабіялагічнай лабараторыі Міёрскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі знятыя з людзей кляшчоў не даследуюцца. Па гэтым пытанні звяртайцеся ў Віцебскі АЦГЭ і АЗ па адрасе: г. Віцебск, вул. Жасткова, 25, каб. 102 з панядзелка па пятніцу з 8.30 да 16.00 (абед з 13.00 да 13.30). Канктактныя тэлефоны: 8 (0212) 47 21 19, 47 96 74. Даследуе кляшчоў занальны ЦГЭ у Оршы па адрасе: вул. Л. Талстога, 14, каб № 6 у панядзелак – пятніцу з 8.00 да 17.00. Даведкі па тэлефоне 8 (0216) 54 42 05. Можна звяртацца ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр эпідэміялогіі і мікрабіялогіі ў Мінску: вул. Філімонава, 23, ці на нумар тэлефона 8 (017) 267 32 67.
Алеся ЛЮБЕЗНЫХ, фельчар-валеёлаг РЦГЭ.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.